Асіповіччына: час працаваць па-новаму

Сітуацыю, якая
зараз склалася ў жывёлагадоўлі, адназначнай не назавеш: праблемы ідуць
навыперадкі з поспехамі. Сёння надзённымі пытаннямі дзеляцца супрацоўнікі
райсельгасхарчу.

Алена Фурс,
начальнік аддзела эканомікі, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці:

— Не лепшым
чынам характарызуецца стано-вішча з зарплатай у сельгаспрадпрыемствах
Асіповіччыны: сярэднямесячны заробак за мінулы год адпавядае 2.447,5 тыс.
рублёў, што на 1.128 тысяч ніжэй за сярэднераённы паказчык і на 981,6 — чым
абласны.

У мэтах
павышэння эфектыўнасці вытворчасці, прывабнасці сельскагаспадарчай працы ў
раёне штомесячна праводзіцца маніторынг заработнай платы, перагле-джваюцца
расцэнкі на вытворчасць асноўных відаў прадукцыі.

Актуальная і
пастанова калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага
аблвыканкама ад 28.12.2012 “Аб матэрыяльным стымуляванні за павелічэнне
рэалізацыі малака”, якая зацікаўлівае працаўнікоў ферм у атрыманні прадукцыі
высокай якасці, даючы магчымасць мець дадатковыя выплаты да асноўнага заробку.

Алена Кадуш,
намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі:

— Якраз у
галіне склалася сітуацыя, што далёка не ўсе маладыя кадры імкнуцца застацца ў
калгасе. Падыход “адпрацую сваё і развітаюся” не дазваляе раскрыцца іх
прафесійнаму патэнцыялу. У сваю чаргу спецыялістам, якія ўжо даўно робяць на
фермах, нялёгка перайсці на працу ў новым фармаце, выконваючы сучасныя
патрабаванні да кармлення, утрымання жывёлы, раздзялення яе па фізіяла-гічных
групах. Хочацца, каб у кожнай гаспадарцы быў заатэхнік-селекцыянер, які б
адказваў толькі за якасныя характарыстыкі статка, а не за ўсе заатэхнічныя
пытанні, мэтанакіравана вёў селекцыйную работу. Стаўку можна рабіць пераважна
на фермы, якія будуюцца зараз: старыя памяшканні не заўсёды прыгодныя, каб там
ставіць новае абсталяванне.

Недастатковасць
матэрыяльных сродкаў не дазваляе паўсямесна збалансавана карміць жывёлу, не
заўсёды хапае менавіта спецыялізаваных камбікармоў. Ды і наогул летась раёнам
было менш закуплена як камбікармоў, так і рапсавага жмыху, патакі — на 860, 260
і 500 тон адпаведна. У гэтым плане можна па-ставіць у прыклад “Чырвоны
ўдарнік”: якім бы ні было матэрыяльнае становішча, тут кожны месяц
выдаткоўваюцца сродкі для набыцця вітамінна-мінеральных дабавак, медыкаментаў.
Заўсёды ў рацыёне навацельных кароў і спецыяльны камбікорм. Як вынік — рост
вытворчасці і рэалізацыі малака. Няправільны ж рацыён прывёў да перакормлівання
кароў у “Карытным”, што таксама адмоўна ўплывае на надоі.

Найбольш
праблемны калгас “Ясень”, дзе многія хібы таксама з-за невыканання тэхналогій,
незацікаўленасці працаўнікоў у выніках работы. Праўда, зараз і тут ёсць
пазітыўныя змяненні: на цэнтральнай ферме зроблены клеткі для маладняку, замест
кармушак устаноўлены кармавыя сталы, даведзены да ладу выгульны двор —
вычышчана пляцоўка, зроблены новая падсыпка і агароджа. Абшыты сайдынгам
малочны блок, на падлозе — гумавае па-крыццё. У рацыён кароў уключана
кормасумесь з сенажу і сіласу. Застаецца толькі няўхільна падтрымліваць
парадак.

Словам, прыйшоў
час кожнаму мяняць свае адносіны да працы — толькі гэта можа спрыяць поспеху.

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем