В Осиповичах работает общественная приемная

В Осиповичах работает общественная приемная

Зваротная сувязь

Вас пачуюць!

У райвыканкаме з лістапада працуе грамадская прыёмная, удзельнікі якой выслухоўваюць і занатоўваюць прапановы насельніцтва па пытаннях канстытуцыйнай рэформы

Прыём жыхароў Асіповіччыны вядуць дэпутаты, спецыялісты райвыканкама і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія прымалі ўдзел у рабоце дыялогавых пляцовак.

У час сустрэч з жыхарамі абмяркоўваюцца розныя сацыяльныя пытанні, а таксама са сферы эканомікі, маладзёжнай палітыкі. Звярталіся асіпаўчане з прапановамі па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, змянення некаторых пазіцый у дзеючай Канстытуцыі, пашырэнні пераліку льгот для адзінокіх тат, дыферэнцыраваным падыходзе да аплаты працы працуючых пенсіянераў.

Начальнік аддзела ідэалагіч-най работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Пахоменка адзначае: “Прымалі ўсе прапановы. Нават калі звароты звязаны не са змяненнямі ў галоўны Закон краіны, усё роўна прыслухоўваемся да людзей і перадаём пажаданні ці просьбы ў адпаведныя арганізацыі для рэагавання”.

Грамадская прыёмная працягне сваю работу да VI Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе ў лютым. Яшчэ ёсць час звярнуцца са слушнымі прапановамі.

Падрабязна з графікам работы прыёмнай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце райвыканкама osipovichi.gov.by.

Таксама ўнесці прапановы, якія ў наступным будуць перададзены ў працоўную групу рэспубліканскага аргкамітэта для апрацоўкі, аналізу і абагульнення, вы можаце, накіраваўшы іх на адрас электроннай пошты otdelideologii@mogilev.by ці па тэлефонах 66-051, 66-013.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем