Такі вось выпадак
Надвячоркам 29
студзеня каля пасёлка Сасновы на шашу Мінск-Гомель пад калёсы грузавога
аўтамабіля раптоўна выскачыў лось. Пасля сутыкнення цела жывёліны адляцела на
сустрэчную паласу і ўрэзалася ў легкавую машыну, якая тройчы перакулілася.
Жывёліна
выбегла на шашу яўна ў стрэсавым стане. За ёй хтосьці гнаўся, верагодна — зграя
сабак альбо ваўкоў.