Снег і мы
Выпадзенне
снегу зімой — справа звычайная, і што рабіць, каб яго покрыва стварала як можна
меней перашкод для людзей і транспарту, добра вядома. І ўсё ж не будзе лішнім
узгадаць, што ўяўляе сабою “не там” упаўшы снег з пункту гледжання тых
арганізацый, у абавязкі якіх уваходзіць расчыстка вуліц ды тратуараў.
Галоўны
“змагар” з наступствамі завей — ДУКВП “Райсэрвіс”— гэтай зімой штомесяц
вывозіць з асіповіцкіх вуліц каля 3,3 тысячы тон снегу. ДЭУ-73, чыя зона
адказнасці — вуліца Юбілейная і “цяплушская” развязка на шашы Мінск-Гомель,
перавезла па стане на канец студзеня каля 1,5 тысячы тон, а ДРБУ-199 з
прылягаючых да вытворчай тэрыторыі прад-прыемства трох вуліц паўднёвай часткі
Асіповіч і тра-туараў у вёсцы Ліпень — прыблізна 1 тысячу тон.
Для захавання
вывозімага снегу адведзены дзве пляцоўкі: каля базы ДУКВП “Райсэрвіс” і паблізу
ад Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі КХП”. Доступ на іх свабодны,
таму вывозяць туды снег усе, хто адчувае ў гэтым патрэбу. Аднак сёлетняя зіма
настолькі багатая на цвёрдыя ападкі, што часам перасоўваць выпадаючы снег
тэхніка не паспявае. Тады даводзіцца ўкладваць яго на імправізаваных пляцоўках.
І штучныя снежныя горы не псуюць гарадскі пейзаж — хутчэй надаюць яму
свое-асаблівы каларыт.
Зміцер КАЛЯДА.