Асіповіччына: баланс сіл і інтарэсаў

У нядаўнім
інтэрв’ю рэспубліканскім СМI міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага
асяроддзя Уладзімір Цалко з задавальненнем адзначыў, што экалагічнае
заканадаўства нашай краіны адпавядае еўрапейскім нормам і намнога апераджае ўсе
былыя сацыялістычныя дзяржавы.

Да гэтага
выказвання можна дадаць, што і механізм рэалізацыі прырода-ахоўных законаў
працуе ў Беларусі дастаткова эфектыўна. Зразумела, гэта не азначае, што ўсе
праблемы прыродакарыстання вырашаны — такое ўвогуле наўрад ці магчыма, але
ніводная з іх не выпадае з прававога поля, і ўсе яны разам знаходзяцца пад
пільным кантролем спецыялістаў-эколагаў.

Асіповіцкі раён
у плане вядзення прыродаахоўнай работы лічыцца самым, бадай, складаным на
Магілёўшчыне: магутная індустрыя, развітая транспартная сістэма і адносна
высокая шчыльнасць насельніцтва тут суіснуюць з вялікай лясістасцю, багатымі
паляўніча-рыбалоўнымі ўгоддзямі, значнай колькасцю ахоўваемых тэрыторый, рэдкіх
відаў жывёл і раслін. Падтрыманне дына-мічнай раўнавагі паміж інтарэсамі
чалавека і прыроды ў такіх умовах патрабуе няспынных намаганняў ад раённай
інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ад экалагічных
службаў прадпрыемстваў і, зразумела, грамадскасці.

Прырода,
прамысловасць, сельская гаспадарка

Усяго пад
экалагічным кантролем знахо-дзіцца 326 суб’ектаў гаспадарання, з якіх 50
адносяцца да катэгорый сярэдняй і высокай групы рызыкі.

Самы значны
ўплыў на прыроднае наваколле аказваюць ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных
агрэгатаў”, СЗАТ “Шклозавод Ялізава”, ЗТАА “Кровельный завод “ТехноНИКОЛЬ”,
філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, Асіповіцкі завод жалезабетонных
канструкцый, упраўленне магістральных газаправодаў ААТ “Бел-трансгаз”, УКП ЖКГ.

Iндустрыяльны
ціск на прыроду раёна дастаткова вялікі, аднак у цэлым ён не выходзіць за межы
ўстаноўленых лімітаў, а па некаторых накірунках нават мае тэндэнцыю да
скарачэння. Так, леташняе ўвядзенне ў эксплуатацыю лініі па вытворчасці сыроў
на філіяле “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” да-зволіла знайсці прынцыповае
рашэнне праблемы ўтылізацыі сыроваткі, а дзякуючы мадэрнізацыі
газаўлаўліваючага абсталявання УМГ зменшыла колькасць атмасферных выкідаў
прыблізна на 1 тону ў год.

Есць станоўчыя
зрухі і ў вырашэнні адной з застарэлых болевых кропак раённай экалогіі:
зношаныя і састарэлыя ачы-шчальныя збудаванні пасёлка Ялізава ўключаны ў
дзяржаўную праграму “Чыстая вада”, і на іх рэканструкцыю будуць вы-дзелены
сродкі.

Iстотным
дасягненнем у галіне аховы вады можна лічыць і забеспячэнне дзеючых свідравін
прыборамі ўліку — дабіцца, каб некаторыя сельгаспрад-прыемствы навялі парадак у
водакарыстанні, было зусім няпростай задачай.

Адыходы ў
кантэксце другасных рэсурсаў

За мінулы год у
раёне ўтварылася каля 19,5 тысячы тон цвёрдых адыходаў, якія былі размешчаны на
міні-палігонах, пляцоўках часовага ўтрымання, гарадскім палігоне ЦБА і
палігонах для захавання прамысловых адыходаў.

Летась асноўным
клопатам эколагаў у абарачэнні адыходаў была аптымізацыя сеткі міні-палі-гонаў
і пляцовак часовага ўтрымання. За год іх колькасць удалося скараціць адпаведна
на 8 і 10, і сёння ў ліку дзеючых налічваецца 26 міні-палігонаў і 34 пляцоўкі.

Найбольш важнай
задачай сёлета можна лічыць рэканструкцыю гарадскога палігона ЦБА, чыя
магутнасць ужо практычна цалкам вычарпана. Першы крок тут ужо зроблены:
падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя. Зараз трэба шукаць крыніцы
фінансавання для правядзення работ, кошт якіх складае каля 8,9 мільярда рублёў.

Паралельна з
размя-шчэннем цвёрдых адыходаў эколагі імкнуцца зменшыць колькасць другасных
рэсурсаў, якія ўсё яшчэ выкідваюцца разам са смеццем. Рашаецца гэтая праблема
двума спосабамі.

Па-першае, з
дапамогай станцыі сарціроўкі цвёрдых камунальных адыходаў, якая створана і
працуе пры ДУКВП “Райсэрвіс”. За год на ёй было выдзелена 102,4 тоны макулатуры
і 13,6 тоны металаў.

Па-другое, праз
меры больш пільнага кантролю за змесцівам адыходаў, якія трапляюць на палігоны
для захавання. Iснуючыя правілы абарачэння адыходаў дазваляюць весці ўзгаданы
маніторынг дастаткова дасканала, паколькі кожная юрыдычная асоба павінна мець
адпаведную інструкцыю, у якой дакладна прапісана, колькі і якіх другасных
рэсурсаў утвараецца ў працэсе гаспадарчай дзейнасці, і куды гэтыя рэсурсы
павінны накіроў-вацца. Праверка ВБК “Маяк”, СВК “Калгас “Карытнае”, ДДЛГУ
“Жорнаўская эксперыментальная база Iнстытута лесу НАН Беларусі”, Асіповіцкае
райста, СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, ТАА “Асіповічыгазбуд”, СЗАТ
“АТЭС”, IПУВП “Сонца” і шэрагу іншых структур паказала, што інструкцый па
абарачэнні адыходаў на гэтых прадпрыемствах не было. За што ўзгаданыя
парушальнікі і атрымалі адчувальныя спагнанні.

Захаванне
рэдкіх відаў, пакаранне экапарушальнікаў і грошы, грошы, грошы…

Пералік рэдкіх
жывёл і раслін, якія выяўлены на тэрыторыі раёна, складаецца з некалькіх
дзясяткаў відаў, аднак па ўсіх правілах нагляд вядзецца толькі за папуляцыямі
гайніка цёмна-чырвонага, мядзведжай цыбулі, званочка шыракалістага, мнаганожкі
звычайнай, еўрапейскага зубра, барсука. У 2013 годзе плануецца ўзяць пад ахову
плюшч звычайны і зубніцу клубняносную. Спіс ахоўваемых відаў будзе пашырацца і
далей.

Між іншым,
расходы на ўтрыманне папуляцыі зуброў — 27,8 мільёна рублёў — склалі летась
амаль палову выдзеленых з раённага бюджэту на правядзенне прырода-ахоўных
мерапрыемстваў — 69,9 мільёна.

Што ж тычыцца
парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, то хацелася б, каб іх колькасць як
можна хутчэй памяншалася. У 2012 годзе за парушэнне экалагічнага заканадаўства
прыцягнута да адказнасці 32 юрыдычныя, 62 службовыя і 22 фізічныя асобы.
Агульны памер накладзеных матэрыяльных санкцый — 50,8 мільёна рублёў.

У галіне
абарачэння адыходаў аштрафавана 30 службовых асоб і 18 арганізацый, за
невыкананне водаахоўнага заканадаўства — 7 службовых і 4 юрыдычныя асобы, за
звышнарматыўныя выкіды ў атмасферу — 1 арганізацыя, за забруджванне зямель
нафтапрадуктамі і парушэнне правілаў лесанарыхтоўкі — па 2 арганізацыі і
столькі ж службовых асоб.

Два
парушальнікі-грамадзяне таксама былі аштрафаваны на ўражваючыя сумы. Адзін за
знішчэнне ўрадлівага пласта глебы заплаціў 2 мільёны рублёў, другі — за
несанкцыяніраванае спільванне дрэў — кампенсаваў нанесены прыродзе ўрон у
памеры 2,7 мільёна.

Дзмітрый
САЎРЫЦКI.

Последние новости

Год благоустройства

Скорректированы Правила благоустройства и содержания населенных пунктов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

В преддверии Дня металлурга корреспондент АК побывала в цехе алюминиевого литья Осиповичского завода автомобильных агрегатов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

20 июля – День металлурга

20 июля 2025
Читать новость
Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем