Год Быка будет счастливый!

Свята
На гэта спадзяюцца многія землякі, у тым ліку жывёлаводы Вераніка і Алег Грыгор’евы з малочнатаварнай фермы № 9 філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, якая знаходзіцца ў аграгарадку Каменічы. Гэтыя працаўнікі ведаюць не па чутках, што бычок — жывёліна ўпартая, са сваім норавам і павадкамі. Але і да яе можна знайсці падыход, калі дзейнічаць удумліва, разважліва і з разуменнем. Увогуле, бык — вельмі працавітая і моцная істота. А таму тым, хто адказна падыходзіць да сваёй справы, пашанцуе ў надыходзячым годзе абавязкова.