Коротко о разном. Осиповичи

Коротко о разном. Осиповичи

Коратка

Комплекс прафмерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў праводзіцца АДАІ РАУС з 24 па  28 снежня.

У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Дыпломамі I і II ступеняў узнагароджаны вучні СШ № 3 10-класніца Марыя Міхнавец і 9-класнікі Арына Кабылянец і Яўген Крот (кіраўнік Святлана Зайцава), Дыплом III ступені атрымаў навучэнец 11 класа Лапіцкай СШ Станіслаў Рудзько (кіраўнік Алёна Стэфанюк).

Збор шышак елкі і сасны пачаўся ў пачатку снежня. Зімовае збіральніцтва дае нядрэнныя вынікі: работнікі лясгаса ўжо сабралі больш за 3 тоны крыніцы каштоўнага пасадкавага матэрыялу, з іх 1,8 т — шышкі елкі. У лідарах Акцябрскае лясніцтва — 700 кг яловага «ўраджаю», Цэльскае — 1 т сасновага. Да канца сезона збору, а працягнецца ён да сакавіка, у лясгасе плануюць сабраць 13 тон шышак іглічных парод.

Сярод 5 тысяч піянераў і акцябрат, якія прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Паштоўка Вогніку”, 2 месца ў намінацыі “Ізанітка” заваявала Валерыя Сукора з піянерскай дружыны імя М. Абросімава СШ № 2 (педагог-арганізатар Кацярына Ковач).

У 28 населеных пунктах Лапіцкага сельсавета пражывае 2 963 чалавекі, з іх 1 708 працаздольных, 789 пенсіянераў і 466 дзяцей і падлеткаў. З пачатку года тут зарэгістравана 7 шлюбаў, 26 нараджэнняў, 50 смерцяў.

Абноўленая экспазіцыя ваеннага рыштунку, уніформы, асабістых рэчаў і акопнай творчасці часоў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў прадстаўлена ў раённым краязнаўчым музеі. Сярод артэфактаў, прадастаўленых музею ўладальнікам калекцыі Аляксандрам Аляксеенкам, экспанаты з Германіі, Англіі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Польшчы, Венгрыі, Румыніі, ЗША, Японіі і СССР.

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем