По курсу — Новый год

По курсу — Новый год

Чыгунка

З поглядам у будучыню

Дзяніс Стэльмах і Даніла Ермаловіч забяспечваюць грузавы рух на IХ міжнародным транспартным калідоры

Па рэйках праплыў састаў, які вёз прадукцыю ААТ “Беларуськалій” да месца прызначэння. Пасажыры і наведвальнікі вакзала нават і не звярнулі на яго ўвагі, бо прывыклі да шматлікіх пасажырскіх і грузавых цягнікоў, якія рухаюцца праз нашу станцыю. Да таго ж думкі ўсіх зараз — пра канец года, справаздачы, падрыхтоўку да свята. І толькі ўвага Стэльмаха і Ермаловіча, якія знаходзіліся ў гэты час у лакаматыве, была засяроджана на руху ўзгаданага саставу.

Стаж работы Дзяніса ў дэпо больш за 15 гадоў. Машыніст водзіць як цеплавозы, так і электравозы. Даніла прайшоў шлях ад слесара да памочніка машыніста, у складзе брыгады працуе ўжо каля 4 гадоў. Абодва актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Дзяніс уваходзіць у зборную каманду па футболе. Добрыя сем’яніны, якія ганарацца сваімі жонкамі і дзецьмі.

У навагоднюю ноч, калі землякі сядуць за святочныя сталы, будуць адпачываць і весяліцца, многія чыгуначнікі працягнуць несці працоўную вахту, бо гэта галіна не мае выхадных дзён і перапынкаў.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Залетают на миллион: как парень с ДЦП из Осиповичей строит карьеру блогера вопреки диагнозу

26 мая 2026
Читать новость
Образование

«Зарница» в Осиповичах: как прошёл районный этап игры на стадионе «Южный»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Порядок ввоза в Республику Беларусь юридическими лицами гражданских БЛА и авиамоделей на пульте управления

26 мая 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Команда завода автомобильных агрегатов стала победителем общекомандного зачета IV Республиканского молодежного форума «Беларусь — страна твоих возможностей»

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем