Да 75-годдзя заснавання вобласці Край любімы, сэрцу мілы…

Валянціна ХIсаева, старшыня Градзянскага сельскага Савета дэпутатаў:

Чым дарагія майму сэрцу Касцюковічы? Напэўна, як і ўсім людзям, якія нарадзіліся і выраслі ў канкрэтна ўзятай мясцовасці, — успамінамі пра бацькоў, сяброў, суседзяў, родныя краявіды, у тым ліку рэчку Бесядзь. На жаль, роднай вёскі Клеевічы ўжо амаль не існуе, засталося ўсяго некалькі хат. Яна пацярпела падчас Чарнобыльскай аварыі, людзям прыйшлося пакінуць родныя хаты, і разляцеліся землякі, хто куды. Але памяць сэрца кожнага з нас вяртае туды ў думках. I калі іншы раз удаецца паблукаць па родных сцежках, то наступае неперадаваемае адчуванне знітаванасці з зямлёй, якая цябе ўзрасціла…

Наогул жа Касцюковічы ў параўнанні з Асіповічамі амаль напалову меншыя. Размешчаны на рацэ Жадунька ў 160 кіламетрах ад Магілёва.
Чыгуначная станцыя Камуна
ры на лініі КрычаўУнеча (Расія), вузел аўтадарог на Клімавічы, Краснаполле, Хоцімск,
Чэрыкаў, Сураж (Расія).

Упершыню ўзгадваецца з канца ХVI стагоддзя як дзяржаўнае ўладанне ў Крычаўскім старостве ВКЛ. З 1938 года вядомы як горад.
Ся
род буйнейшых прадпрыемстваў можна вылучыць Беларускі цэментны завод. Развіта таксама дрэваапрацоўчая, харчовая прамысловасць, займаюцца тут і выпускам будаўнічых матэрыялаў.

Тры гады таму горад адзначаў сваё 500-годдзе. Летась мне ўдалося прайсціся па галоўнай вуліцыЛенінскай. Прыемна, што яна набыла новае аблічча: стала роўнай, дагледжанай, дамы быццам памаладзелі. А яшчэ касцюкаўчане ганарацца новай бальніцай.

Касцюковіцкі раён — радзіма многіх
сла
вутых дзеячаў культуры і мастацтва. Творчасць народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова добра вядома са школьнага курса літаратуры. Творы Iвана Чыгрынава таксама многія чыталі. Упэўнена, што асіпаўчанам добра знаёмы і імёны Аркадзя Русецкага і Алеся Пісьмянкова.

А яшчэ касцюковіцкі край захаваў некалькі цікавых культавых пабудоў: цэрквы ў вёсках Гаўрылінка, Саматэвічах, Забычанні, Прусіне, касцёл і бровар у
Канічах.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем