Асіповіччына: будаўніцтва ферм не спыняецца

Нягледзячы на зімовыя маразы, работы па рэканструкцыі ферм у сельгаспрадпрыемствах раёна працягваюцца. Найбольш высокімі тэмпамі яны ідуць у тых гаспадарках, якім была адкрыта крэдытная лінія ААТ «Белаграпрамбанк”: калгасах «Авангард”, «Новы шлях”, «Каўгарскі” і ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Інфармацыя аб ходзе будаўніцтва ў гэтых сельгаспрадпрыемствах ужо не раз размяшчалася на старонках «раёнкі”, а ў лідарах стабільна значыцца «Авангард”, дзе работы вядзе УКП ЖКГ.

Што ў тых сельгаскааператывах, якім крэдыты не былі выдзелены? Як паведамілі ў нашым УКВП «Капітальнае будаўніцтва”, у СВК «Калгас «Бярэзіна” ўжо зманціраваны каркас і дастаўлены металапрофіль на кароўнік, зроблена 80% прагонаў пад дах, забетаніравана тры чвэрці падлогі. Цалкам заліты падмурак пад даільнамалочны блок, зараз вядзецца мантаж яго каркаса, для чаго завезены паўрамы і палова сценавых панэляў. На ранейшым узроўні будоўля ў калгасе імя Чарняхоўскага і «Чырвоным ударніку”: зманціраваны каркасы кароўнікаў з панэлямі, ёсць падмуркі пад паўрамы даільнамалочных блокаў. У першай гаспадарцы прагоны пад дах зроблены на 85, у другойна 10%. У СВК «Калгас «Лапічы” цяпер устанаўліваецца светапразрысты ліхтар на даху кароўніка, набыты металапрофіль для накрыцця гэтага памяшкання, а вось пра даільнамалочны блок гаварыць яшчэ рана. Апошнюю пазіцыю ў будаўнічым «рэйтынгу” паранейшаму займае «Ясень”тут пакуль гатовы толькі падмурак і сабрана некалькі каркасаў для мантажу кароўніка.

Рэканструкцыя малочнатаварных ферм
— паст
аянны клопат не толькі для гаспадарак і будпрадпрыемстваў, якія задзейнічаны ў гэтай маштабнай справе, але і для кіраўніцтва раёна. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч рэгулярна бывае на пляцоўках, дзе ўзводзяцца новыя сельгасаб’екты: неабходна валодаць усёй інфармацыяй, каб пры неабходнасці своечасова дасканала дапамагаць вырашаць узнікаючыя
праблемы.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем