26 декабря — последний день подписки на районную газету

26 декабря — последний день подписки на районную газету

Падпіска-2021

Свежыя навіны — з дастаўкай

Рэдакцыя з павагай адносіц-ца да сваіх чытачоў, асабліва да тых, хто, нягледзячы ні на якія абставіны, застаецца адданым сваёй газеце. Даўняя сяброўка «раёнкі» — асіпаўчанка Галіна Пракопчык. Яна выпісвае і чытае выданне некалькі дзясяткаў гадоў. Ураджэнка вёскі Ліпень чвэрць веку адпрацавала на пошце, таму газету “Асіповіцкі край” не толькі чытала, але і падпісвала на яе землякоў. Галіну Пятроўну цікавяць матэрыялы рознай тэматыкі, а вось рэклама не прываблівае.

Навіны раёна любіла чытаць некалі і яе матуля. Калі да жанчыны заходзяць дзеці, яны таксама разгортваюць газету, каб даведацца, чым жыве Асіповіччына. А паштальён аддзялення сувязі № 1 Наталля Новік рэгулярна нагадвае пра падпіску. Вось і зараз завітала ў госці з гэтай мэтай.

Дарэчы, падчас святочнага кірмашу 24 снежня з 10.00 да 12.00 на цэнтральнай плошчы горада рэдакцыя раённай газеты сумесна з вузлом паштовай сувязі правядуць пераднавагоднюю акцыю. Яе ўдзельнікі змогуць задаць пытанні журналістам і, аформіўшы падпіску на “АК”, атрымаюць прызы.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем