В Осиповичах на площади праздничная атмосфера

Фотафакт
Цуды да Новага года
Снежаньскія дні кароткія. Цямнее рана. Вяртацца з работы, школы ды дзіцячага сада зараз многім даводзіцца ўпоцемках. І з’яўленне на цэнтральнай плошчы горада яркага паравозіка з ёлкай і падарункамі якраз своечасова: ён стварае настрой і нагадвае пра свята, да якога засталося зусім мала.
Гэта кампазіцыя выканана работнікам УКП ЖКГ Сяргеем Лясных, аўтарам многіх іншых малых архітэктурных форм, што ўпрыгожваюць горад. Дапамагалі майстру Максім Сямёнаў і Юрый Баразна. Яны паведамілі, што рыхтуюць яшчэ адзін сюрпрыз, які з’явіцца побач. Не будзем раскрываць таямніцу. Гуляйце вечарамі па плошчы — самі ўбачаце!