Коротко о разном. Осиповичи

Коратка
Калядныя і навагоднія гандлёвыя кірмашы пройдуць 24 і 30 снежня на цэнтральнай плошчы горада з 9 да 14 гадзін.
У II адкрытым патрыятычным конкурсе “Прысвячаецца Радзіме!” Міжнароднага музычнага фестывалю-конкурсу “Пульс нашага часу-2020” лаўрэатамі I ступені ў сваёй узроставай катэгорыі ў намінацыях “Акадэмічны вакал” і “Вакал” сталі зямлячкі Маргарыта Аляшкевіч і Дар’я Сідаровіч адпаведна. Падзяку за падрыхтоўку ўдзельнікаў, выхаванне падрастаючага пакалення і моладзі ў духу патрыятызму, за самааддачу і любоў да творчасці атрымала педагог ДШМ № 1 Вольга Кавалёва.
“Новы год у СССР” — пад такой назвай 25 снежня ў гісторыка-краязнаўчым музеі стартуе выстаўка з аформленай фотазонай адпаведнай тэматыкі. Жыхары і госці горада атрымаюць рэальную магчымасць вярнуцца ў 60-80-я гады мінулага стагоддзя і адчуць атмасферу навагодняга свята савецкай эпохі.
Конкурс творчых работ “Цуды з навагодняй кніжкі” прапануе гарадская дзіцячая бібліятэка. Для ўдзелу дзяўчынкам і хлопчыкам патрэбна выбраць кнігу пра зіму, Каляды ці навагодняе свята і праявіць фантазію: зрабіць малюнак па выбранай кніжцы, віншавальную паштоўку да Новага года ці ёлачную цацку, зімовае фота з кнігай. Работы прымаюцца да 24 снежня.
Па выніках чарговага этапа міжнароднага конкурсу “Шоу талентаў” лаўрэатамі I ступені ў намінацыі “Струнна-шчыпковыя інструменты” сталі выхаванцы мясцовага ЦТДіМ Лізавета Зацарынная і Павел Шаблінскі (педагог Вольга Давідовіч).
94% партый тавараў, якія вывозяцца з мытнай тэрыторыі ЕАЭС, Магілёўская мытня выпускае менш чым за пяць хвілін, а кожная другая экспартная дэкларацыя афармляецца ў аўтаматычным рэжыме. Гэтыя паказчыкі не толькі перавышаюць значэнні папярэдняга года, але і крытэрыі, устаноўленыя Стратэгіяй развіцця мытнай службы краіны.
