Художественная школа в Осиповичах готовится к Новому году

Художественная школа в Осиповичах готовится к Новому году

Рамяство

Папяровыя карункі

Напярэдадні Новага года вітрыны магазінаў, вокны дамоў і нават устаноў, асабліва дзіцячых, упрыгожваюцца дзівоснымі карцінкамі. Тут можна ўбачыць сані з Дзедам Марозам, карагод вакол ялінкі, розных звяроў у зімовым лесе… Але не ўсе ведаюць, што гэтыя работы выкананы ў тэхніцы выцінанкі. І занятак гэты зусім не новы для нашай мясцовасці.

Выцінанка — ажурны ўзор, выразаны з паперы. І адносіцца ён да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У беларускай культуры папяровыя карункі з’явіліся, калі былі пабудаваны папяровыя фабрыкі. Узоры бралі з навакольнага свету, таму ў іх пераважалі раслінныя матывы, жывёлы, часам казачныя сюжэты, прысутнічаў і палёт фантазіі.

У XIX-пачатку XX стагоддзя выцінанкі ўжываліся для афармлення жылля, аздаблення інтэр’ера ў святочныя дні. З паперы рабілі сурвэткі на паліцы, бардзюры на рамы, фіранкі.

У савецкі час матывы і прыёмы выцінанкі былі пашыраны ў афармленні кніг, упаковак, паштовак. А вось у дамах ажурныя работы з паперы сустракаліся рэдка.

Прыемна, што ў пачатку ХХІ стагоддзя мастацтва нашых бабуль стала адраджацца. Праяўляецца яно часцей у зімовым аздабленні вакон. Радуе далучэнне да гэтай часткі культурнай спадчыны маладога пакалення. Так, у філіяле мастацкага кірунку дзіцячай школы мастацтваў № 1 ужо некалькі гадоў працуе гурток, на якім дзеці знаёмяцца з выцінанкай. Групы займаюцца на Першамайскай, 13 і ў СШ № 3. Кіраўнік гуртка Вераніка Шынкарова была здзіўлена, што гэта дзейнасць зацікавіла не толькі дзяўчынак. Хлопчыкі ахвотна выразаюць узоры, толькі выбіраюць больш блізкую ім тэматыку. Наведваюць заняткі і вучні інтэграваных класаў, для якіх любая ручная праца карысная, бо развівае дробную маторыку.

Здавалася б, выцінанка — простая справа, для якой нічога, апроч паперы ды нажніц, не патрабуецца. Але ж гэта не зусім так. Акрамя нажніц, выкарыстоўваюцца скальпелі, а папера бярэцца рознага памеру, колеру, з падложкамі. Дарэчы, каб узор не пераводзіць з шаблона на аркуш, а адразу вырэзваць, Вераніка прыдумала спецыяльныя сталы са шкляной паверхняй, пад якой замацаваны адмысловыя лямпы. А рэалізаваць задуму дапамог яе тата. Вучням вельмі падабаецца працаваць на такім абсталяванні. Гэта пацвердзіла і Арына Бурлака, якая вырэзвала вясёлага Снегавіка і ёлачныя шары для аздаблення свайго дома.

Нярэдка рабяты прыводзяць з сабой сяброў, каб паказаць, чым займаюцца. Тым становіцца цікава, і яны таксама пачынаюць удзельнічаць у гуртку. Узроставых абмежаванняў у гэтага рамяства няма: падабаецца і вучням пачатковых класаў, і ўжо амаль дарослым, бо тэмы і сюжэты кожны можа выбраць на свой густ. Некаторыя аддаюць перавагу жывёлам, іншым даспадобы нейкія геаметрычныя ці раслінныя ўзоры. Ёсць і тыя, хто выбірае сюжэты мастацкіх твораў. А Вераніка Вітальеўна ахвотна выконвае работы паводле беларускай міфалогіі, дзе чароўным чынам пера-плятаюцца нейкія дзівосныя істоты, і не адразу можна знайсці кожную з іх на карціне. Тым і заварожваюць. Дарэчы, гэта добры сродак для знаёмства з паданнямі ды легендамі свайго народа. Такія шэдэўры, канечне ж, яшчэ не па плячы выхаванцам. Але пры наяўнасці цярпення, уседлівасці і творчай жылкі праз год-два заняткаў атрымоўваюцца вельмі цікавыя работы. Пацвярджэнне таму — дыпломы лаўрэатаў І і ІІ ступеней Міжнароднай алімпіяды па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія атрымалі Ангеліна Юрчык і Лізавета Наўдзюнас. І не толькі ўзнагароды вабяць рабят, але і магчымасць займацца карыснай і захапляльнай справай. Каробкі, свяцільні, пано, зробленыя сваімі рукамі, вельмі прыемна падарыць родным, а аб’ёмнымі сняжынкамі, ёлачкамі, фігуркамі анёлаў, снегавікоў хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю ўпрыгожваюць свае дамы. Яны ствараюць атмасферу свята і саграваюць значна мацней, чым купленыя на рынку аздабленні.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с нанимателями состоится в управлении по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Ждем всплеск тепла? Подробнее о погоде на неделю

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 августа для всех знаков зодиака

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Инспекция МНС по Осиповичскому району проверила субъекты хозяйствования Осиповичского и Кличевского районов

25 августа 2025
Читать новость
Власть

Техника, продовольствие, строительство. Лукашенко назвал направления сотрудничества с Вологодской областью

25 августа 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе проводится смотр-конкурс на лучшее благоустройство и озеленение территорий

25 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем