Жительнице Осиповичского района, Олимпиаде Верниковской, на днях исполнилось 97 лет

Жительнице Осиповичского района, Олимпиаде Верниковской, на днях исполнилось 97 лет

Лёсы

Алімпіяда і яе асабістыя рэкорды

Нарадзілася яшчэ пры Леніне, перажыла калектывізацыю і вайну, узнаўленне народнай гаспадаркі і не адну грашовую рэформу. Можа б стала вядомым шкладувам, калі б не Вялікая Айчынная… Памяркоўная і разважлівая, з аптымістычным светапоглядам і добразычлівымі адносінамі да іншых — усё гэта пра яе, Алімпіяду Карлаўну.

Жыхарка Крычаўца атрымала незвычайнае імя пры нараджэнні. Трэба адзначыць, што і яе родныя мелі не самыя распаўсюджаныя імёны. Напрыклад, бацька — Кароль. Сям’ю па цяперашніх мерках лічылі б шматдзетнай і ўсяляк дапамагалі. А тады яна была самай звычайнай. З семярых народжаных дзяцей уцалелі пяцёра. Жукоўскія ў калгас не ўступалі, жылі аднаасобна, забяспечвалі сябе самі.

Алімпіяда скончыла 5 класаў: спачатку хадзіла ў школу на станцыі Уборак, потым ва ўстанову адукацыі ў аднайменнай вёсцы. А далей вучыцца не ставала магчымасці: трэба было працаваць, бо яна — старэйшая ў бацькоў. Таму адправілася ў ФЗН пры шклозаводзе “Кастрычнік”, дзе стала асвойваць новую цікавую прафесію. Але нечакана ў жыццё ўварвалася вайна. Яна парушыла ўсе планы і адправіла навучэнцаў па дамах. Ішлі пехатою. Калі дзяўчына набліжалася да сваёй вёскі, сустрэчныя пыталіся: “Куды ты, дзіцятка? Там ужо немцы!” Але што ёй заставалася рабіць?

Так і сталі жыць: днём наязджалі фашысты; ноччу, калі чулі сабачы брэх, жыхары ведалі, што прыйшлі партызаны. І тых і другіх сустракалі насцярожана, бо ежы і самім не хапала, асабліва калі засталіся без хатняй жывёлы. Бацька памятаў немцаў яшчэ па Першай сусветнай, якую правёў у акопах. З-за тых даўніх ран ды хвароб яго і не прызвалі ў 41-м.

Пасля вызвалення дзеці і моладзь актыўна ўключыліся ва ўзнаўленчыя работы. Алімпія-дзе давялося разам з іншымі пілаваць лес, рамантаваць парушаны акупантамі мост. За гэтымі цяжкімі работамі і застаў яе стрыечны брат, які прыехаў у вёску з райцэнтра. Паклікаў у горад. “Тата не пускае. Ідзі прасі яго”, — адказала дзяўчына. Разам угаварылі бацьку адпусціць.

Хлопец прывёў Алімпіяду на станцыю, у таварную кантору, якую ў той час узначальваў. Стала вагаўшчыком. Узважвала вагоны, правярала цэльнасць пломб. На чыгунцы стрэла і свайго Вінцэся, з якім хутка па-браліся шлюбам. І тады прыгожае прозвішча Жукоўская дзяўчына змяніла на не менш прывабнае Вернікоўская.

На станцыі Алімпіяда Карлаўна адпрацавала некалькі дзясяткаў гадоў. Спісчыкам, старшым вагаўшчыком, тэхнікам па ўліку сцяжак. Нямала грузаў праз яе рукі прайшло. Лес, зерне, іншая прадукцыя. А дома падраслі двое дзяцей. У свой час яны стварылі ўласныя сем’і. І цяпер бабуля радуецца ўнукам ды праўнукам. А ветэраны чыгуначнага вузла лічаць яе адной з самых мудрых і вопытных жыхароў Асіповіччыны.

Последние новости

Общество

Морское братство нерушимо. В Осиповичах открыли памятный знак, посвященный военным морякам и морским пехотинцам всех поколений

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 29 июля для всех знаков зодиака

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем