Навстречу Всебелорусскому народному собранию

Навстречу Всебелорусскому народному собранию

Давайце абмяркуем

Новыя магчымасці народаўладдзя

Святлана Шутава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

— Прымаючы ўдзел у рабоце дыялогавых пляцовак, грамадскіх прыёмных, дзе абмяркоўваліся прынцыповыя пытанні далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, змен у яе палітычнай сістэме, мела магчымасць адчуць настрой людзей, пазнаёміцца з самымі рознымі пазіцыямі і пунктамі гледжання землякоў. Такое рознагалоссе — нармальная з’ява. Калі грамадства ў сваім развіцці дасягае пэўнага ўзроўню, узнікае патрэба ў выбары новых шляхоў і непазбежная канкурэнцыя меркаванняў.

Сёння зрабіць правільны выбар жыццёва неабходна. І тут важна прытрымлівацца парадку прыярытэтаў. Спачатку — стратэгія, удасканаленне механізма прыняцця найбольш важных рашэнняў, потым тактыка — крокі для дасягнення канкрэтных вынікаў.

Нядаўняя прапанова Кіраўніка дзяржавы аб трансфармацыі Усебеларускага народнага сходу ў канстытуцыйны орган, які  атрымае права кантролю ў галоўных пытаннях развіцця краіны, адносіцца менавіта да стратэгіі кіравання дзяржавай.

Не рызыкну даваць прагнозы, у якую менавіта форму выкрышталізуецца ўзгаданая ініцыятыва, аднак некаторыя яе моцныя бакі цяжка не заўважыць. Калі будуць ажыццяўляцца прапановы па перадачы часткі паўнамоцтваў Прэзідэнта краіны іншым кіруючым інстанцыям, патэнцыяльна гэта можа прывесці да часовага дысбалансу ў рабоце органаў дзярж-улады. Усебеларускі нацыянальны сход будзе мець дастатковы аўтарытэт і правы, каб звесці магчымыя рызыкі да мінімуму.

Аднак, каб мадэрнізацыя Усебеларускага нацыянальнага сходу мела найбольшы плён, неабходна яшчэ многае зрабіць. Магчыма, ёсць сэнс звярнуцца і да вопыту іншых дзяржаў, дзе існуюць падобныя структуры. Яны аб’яднаны ў Міжнароднай Асацыяцыі эканамічных і сацыяльных саветаў і падобных інстытутаў і ўжо больш за чвэрць стагоддзя прымаюць удзел у выпрацоўцы рашэнняў па важных пытаннях нацыянальнага парадку дня ў сваіх краінах.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем