27 студзеня — Дзень беларускай навукі Чалавек арганізаваных ведаў

Капіталам любой краіны лічацца разумныя і адукаваныя людзі, якія верна служаць роднаму краю і свайму народу дзеля лепшага развіцця эканомікі, дабрабыту і суверэнітэту Айчыны. Яны працуюць у розных сферах, у тым ліку — навуковай. Навука, як вядома, лакаматыў прагрэсу, а таму дзяржава і падтрымлівае даследаванні, арыентаваныя на навізну і практычную аддачу. І, як даніну павагі людзям, занятым такой важнай дзейнасцю, устанавіла прафесійнае свята — Дзень беларускай навукі. Яго адзначаюць як сталыя прафесары, так і маладыя вучоныя. Сярод апошніх і наш зямляк, былы вучань СШ № 4 Сяргей Масленчанка — расійскі і беларускі філосаф і культуролаг. Падпалкоўнік у Акадэміі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь узначальвае кафедру філасофіі і ідэалагічнай работы, мае каля сотні навуковых артыкулаў, ён аўтар манаграфій і
дапаможнікаў па куль
туралогіі, узнагароджаны айчыннымі і замежнымі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Вось тэлефонная
размова з земляком-навукоўцам.

— Што паспрыяла развіццю
Вашага навуковага патэнцыялу
?

— Падчас вучобы ў школе паспяхова ўдзельнічаў у раённых і абласных алімпіядах. Падабаліся
многія прадме
ты, асабліва замежная мова, якая і стала візітнай карткай пры паступленні ў Магілёўскі абласны ліцэй. Прычым залічылі туды без іспытаў пасля ўдалага вы—ступлення на алімпіядзе. Два гады, праведзеныя ў сценах ліцэя, канчаткова сфарміравалі мяне як будучага навукоўца ў вобласці гісторыі. Выкладчыкі гэтаму адметна паспрыялі, у іх было чаму павучыцца. Узровень падрыхтоўкі давалі высокі, пастаянна прывівалі навыкі да навуковай творчасці — і гэта прыносіла плённы вынік пры напісанні навукова—даследчых работ. Ліцэй скончыў на выдатна і з лёгкасцю стаў студэнтам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзе і працягнуў заняткі навукай. Пачаў друкавацца ў навуковых выданнях. Размеркаваўся ў Акадэмію ўнутраных спраў…

— Якія якасці патрэбны, каб
стаць вучоным
?

— Аналітычны склад розуму, шырыня кругагляду, абавязкова творчы падыход да справы і
жаданне навізны.

— Над чым працуеце зараз?

— Больш стаў цікавіцца сацыялогіяй як навукай. Ні ў якім разе не хачу адставаць ад развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій — збіраю матэрыял для чарговай манаграфіі па пытаннях, звязаных з сацыяльнымі сеткамі ў інтэрнэце, і іх уплывам на жыццё. Вывучэнне дадзенага пытання хачу звязаць з напісаннем доктарскай дысертацыі.

— Якіх навуковых поглядаў
трымаецеся
?

— Цікаўлюся пытаннямі культурных каштоўнасцей нашага народа. Спадзяюся, што беларусы з дапамогай спецыялістаў у гэтай вобласці ўсё больш актыўна будуць працаваць над адраджэннем
спадчыны.

— У што верыце?

— У ісціну.

— Каму давяраеце?

— Родным і сябрам.

— Аб чым марыце?

— Пабудаваць дом.

— Ад чаго б пазбавіліся?

— Ад недаверу.

— Чаго жадаеце сабе і
блізкім
?

— Здароўя.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем