Да 75-годдзя заснавання Магілёўскай вобласці

Анатоль ТамашэўскI, заслужаны работнік культуры
Беларусі, ветэран працы:

— У ласкавых абдымках дзвюх рэк — Друці і Сітні — утульна
размясціўся пасёлак гарадскога тыпу Круглае. У маёй памяці засталіся
круглянскія краявіды з драўлянымі тратуарамі і адной цэнтральнай вуліцай, на
якой знаходзіліся ўсе самыя важныя пабудовы, а таксама жылыя 2-3-павярхоўкі.
Зараз бываю на радзіме штогод напярэдадні Радуніцы і кожны раз заўважаю штосьці
новае: пасёлак хутка пашырае межы, тут многа навабудаў, выраслі дамы ў 5
паверхаў. Дарэчы, якраз асноўны забудоўшчык — Круглянская ПМК-266, якім кіруе
Мікалай Патрончык — адна з лепшых буд-арганізацый не толькі ў раёне, але і ў
вобласці. Ці не таму так хутка мяняецца Круглае? Гандлёва-гасцінічны комплекс
“Iзумруд” — месца, якое мясцовыя жыхары з задавальненнем паказваюць сваім
гасцям: не ў кожным райцэнтры сустрэнеш такі найсучаснейшы цэнтр паслуг і
адпачынку!

Што тычыцца гістарычнай спадчыны, то на тэрыторыі раёна каля трох
дзясяткаў помнікаў археалогіі, многа памятных мясцін, звязаных з падзеямі
Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, і вайна 1812 года не абмінула Круглае: тут
знаходзілася галоўная кватэра рускіх войскаў на чале з Кутузавым.

Да 75-годдзя заснавання Магілёўскай вобласці

Дзмітрый Вараб’ёў, галоўны спецыяліст упраўлення
сельскай гаспадаркі і харчавання:

— Беларуская дзяржаўная сель-скагаспадарчая акадэмія — вось што
выконвае ролю візіткі нашага горада. Гэтая навучальная ўстанова не толькі
складае важнае звяно ў яго гісторыі — пачала свой слаўны шлях як Горыгорацкая
земляробчая школа яшчэ ў далёкім 1840 годзе, — але і ў яго знешнім абліччы.
Акадэмгарадок, у якім каля паўтара дзясятка інтэрнатаў і столькі ж вучэбных
карпусоў, — сапраўднае ўпрыгажэнне Горак. Прыемна, што сельгасакадэмія — гэта і
мая вучэбная ўстанова: зараз атрымліваю там другую вышэйшую адукацыю.

Відавочныя перамены адбыліся ў райцэнтры летась у сувязі з
правядзеннем рэспубліканскага 
фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012”. Папрыгажэлі мясцовыя
вуліцы; добры падарунак гораду — амфітэатр. Ну а самай важнай падзеяй у
мала-дзёжным асяроддзі стала, мабыць, адкрыццё Лядовага палаца — гэтая ўстанова
карыстаецца вялікай папулярнасцю. Хаця не толькі сярод юнакоў і дзяўчат. Так
што прыязджайце — не пашкадуеце!

Да 75-годдзя заснавання Магілёўскай вобласці

Тамара Салабута, намеснік начальніка аддзела
адукацыі райвыканкама:

— Зялёны, утульны, прыгожы сваёй сціплай абаяльнасцю — так можна
ахарактарызаваць Хоцімск. Гэта самы аддалены ад абласнога цэнтра і, бадай, маленькі
райцэнтр: у гарадскім пасёлку ўсяго каля 7 тысяч жыхароў. Камбінат будаўнічых
матэрыялаў, ільнозавод, масласыраробчы завод — вось асноўныя прамысловыя
кропкі, дзе працуюць сёння хоцімцы. Калі павярнуць кола часу назад, то,
напрыклад, у канцы XIX стагоддзя гэта быў буйны населены пункт, дзе жыло каля
трох тысяч жыхароў, дзейнічала народнае вучылішча, 2 гарбарныя заводы, бровар,
амаль паўсотні лавак, вадзяныя млыны, бальніца. Значнымі падзеямі былі кірмашы,
якія ладзіліся тут двойчы на год.

Ці ёсць асаблівае месца ў Хоцімску? Гэта, несумненна,
Свята-Троіцкі сабор, які быў пабудаваны па праекту храма Хрыста-Спасіцеля ў
Маскве, толькі паменшаны ў 10 разоў. Ганарацца хоцімцы і яго настаяцелем
архімандрытам Кірылам, які ў 2002 годзе ўдастоены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Пры саборы дзейнічае царкоўнапрыходская
школа, створаны царкоўны хор. У цёплы сезон вакол храма ярка цвітуць клумбы,
мноства кветак надае гэтаму месцу асаблівую прыгажосць, а сам сабор уваходзіць
у спіс гісторыка-культурных помнікаў Рэспублікі Беларусь.

У сучасным Хоцімску няма многіх выгод, якія маюць, напрыклад, тыя
ж Асіповічы — возьмем хаця б чыгунку. Аднак гэта абсалютна не азначае, што
райцэнтр менш дарагі сэрцу тым людзям, якія тут нарадзіліся і выраслі. Радуе,
што з кожным годам родны Хоцімск становіцца ўсё больш прыгожым і ўпарадкаваным.

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем