Интересное о страховании

Интересное о страховании

Страхаванне

Выплаты, якіх лепш пазбегнуць

Любоў Дубіна пачала займацца страхавой работай у 1983 годзе, пасля заканчэння фінансава-эканамічнага тэхнікума. І ўвесь гэты час працуе на адным месцы. Завочна скончыла Мінскі інстытут народнай гаспадаркі. Зараз з’яўляецца вядучым спецыялістам. Зона яе адказнасці — страхаванне ад няшчасных выпадкаў. Аб сваёй рабоце гатова расказваць шмат і цікава:

—      Абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў праводзіцца ў краіне больш за 15 гадоў. Сутнасць яго ў тым, што наймальнікі плоцяць страхавыя ўзносы за сваіх работнікаў, а калі з кімсьці адбудзецца няшчасны выпадак пры выкананні абавязкаў, то Белдзяржстрах забяспечвае  пацярпеламу страхавыя выплаты. Прычым гэтыя сумы з наймальніка не ўтрымліваюцца. Вельмі важна, каб працоўныя адносіны работніка з наймальнікам былі аформлены, інакш, калі што здарыцца, на страхоўку разлічваць не прыйдзецца.

А няшчасныя выпадкі, нягледзячы на меры па ахове працы, што прымаюцца ў вытворчых калектывах, усё ж адбываюцца. Так, за перыяд дзейнічання гэтага віда страхавання па выплату ў выніку наступстваў няшчаснага выпадку на вытворчасці звярнуліся 476 чалавек, з якіх 19 — у сувязі са стратай кармільца.

 Выплаты па няшчасных выпадках істотна дапамагаюць людзям, якія атрымалі працоўнае калецтва ці пазбавіліся кармільца. Дарэчы, пры страце кармільца назначаюцца штомесячныя страхавыя выплаты дзецям, а ў некаторых выпадках іншым родным. Акрамя таго, ажыццяўляецца аднаразовая выплата ў памеры 12 штомесячных, пакрываюцца выдаткі на пахаванне, выраб і ўстаноўку помніка. Тым, хто атрымаў працоўнае калецтва і пазбавіўся прафесійных здольнасцей, назначаюцца штомесячныя страхавыя выплаты і аднаразовая ў памеры 6 штомесячных.

Белдзяржстрах таксама аплочвае бальнічныя лісты і робіць даплату да сярэдняга заробку пры пераводзе на лёгкую працу ў сувязі з вытворчымі траўмамі. Па заключэнні МРЭК ці УКК дадаткова аплочвае выдаткі на лекі, санаторна-курортнае лячэнне, рэабілітацыю.

Памер выплат залежыць ад зарплаты пацярпелага, працэнта страты дзеяздольнасці і наяўнасці віны ў няшчасным выпадку.

Усе наймальнікі абавязаны рабіць страхавыя ўзносы не радзей аднаго раза ў квартал. Калі іх не ўносіць своечасова, то сума запазычанасці накопліваецца, з’яўляюцца пені і разлічыцца потым бывае цяжка.

Да страхавых тарыфаў па абязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў штогод устанаўліваюцца зніжкі і надбаўкі. Даведацца пра памеры страхавога тарыфа наймальнік павінен самастойна на сайце Белдзяржстраха.

Кожны год у выніку зверкі з Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва выяўляюцца выпадкі, калі страхавальнікі, асабліва дробныя прыватныя прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі, уносяць страхавыя ўзносы толькі ў ФСАН, а Белдзяржстрах ігнаруюць. І адпаведна не прадастаўляюць справаздачу ў страхавую кампанію, за што атрымоўваюць штраф. А дадзеным відам страхавання ў прадстаўніцтве Белдзяржстраха займаецца адзін спецыяліст, які фізічна не можа патэлефанаваць 900 індывідуальным прадпрымальнікам, 545 юрыдычным асобам і 22 адасобленым падраздзяленням. Таму ўсім ім трэба часцей заходзіць на сайт Белдзяржстраха або званіць на нумар 27-001.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем