Да 75-годдзя заснавання Магілёўшчыны Край любімы, сэрцу мілы…

Кожны з 21 раёна Магілёўшчыны мае сваю адметную гісторыю, непаўторныя мясціны, іАсіповіцкі край” прапануе сваім чытачам завочна пабываць у розных куточках вобласці. Якім чынам? Вельмі проста: звернемся да жыхароў Асіповіччыны, якія родам з іншых раёнаў Прыдняпроўскага краю, каб яны расказалі пра
сваю малую радзіму.

Уладзімір ЯнкоўскI, кіраўнік
аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк”:

Цікавыя і самабытныя родныя Бялынічы, якія маюць 500-гадовую гісторыю з мноствам яркіх старонак. Захапляюць ужо самі легенды аб паходжанні населенага пункта. Па адной з іх, пасяленне заснавана славянінам Бялынам або яго сынамі і нашчадкамібялынічамі. Згодна з другой, узнікненне пасялення звязана з цудоўным начным ззяннем (Бялынічы — “белыя ночы”) святога абраза Багародзіцы, прынесенага на землі Беларусі кіеўскімі манахамі. Нездарма герб Бялынічаў і зараз упрыгожвае выява Божай Маці з дзіцём на руках у залатых адзеннях.

Тут заўсёды бурліла духоўнае і культурнае жыццё. Напрыклад, у пачатку XVII стагоддзя Сапегамі быў пабудаваны кармяліцкі манастыр з касцёлам, які пазней стаў буйным цэнтрам рэлігійнага жыцця ўсходняй Беларусі. На працягу некалькіх дзясяткаў гадоў пры манастыры працавала друкарня, пазнейгравёрны цэх. У XVIII стагоддзі праз Бялынічы праходзіў гандлёвы шлях, які звязваў цэнтр Беларусі і Расію.

Бялыніцкі раён вядомы многім беларусам як радзіма народнага мастака БССР і РСФСР БялыніцкагаБірулі, імя якога, дарэчы, носіць мастацкі музей у пасёлку.

Для мяне асабіста перш за ўсё Бялынічы не толькі цудоўны горад, дзе нарадзіўся, але і населены пункт, які мае асаблівую каштоўнасць — Заазерскі запаведнік. У паўночна-заходняй частцы раёна размяшчаецца ланцуг азёр ледніковага паходжання, якія злучаны паміж сабою падземным цячэннем. Кожны год на возеры Хотам’е (Святое), напрыклад, ладзіцца самае старажытнае, напоўненае таямніц, свята Купалле. Яшчэ ў запаведніку знаходзяцца старажытныя каменныя крыжы. Да цяперашняга часу вучоныя не ведаюць, адкуль яны ўзяліся сярод лесу. Самая папулярная версіякрыжы абазначаюць месцы старажытных пахаванняў.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем