Осиповчанка Кристина Могилевец рассказывает о технологии приготовления сыра

Осиповчанка Кристина Могилевец рассказывает о технологии приготовления сыра

Перапрацоўка

Малочныя рэкі, сырныя берагі

Майстар вытворчага ўчастка Крысціна Магілявец надае сыру шмат увагі

Яна прыйшла ў філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” па размеркаванні. Адразу працавала ў натуральнамалочным цэху, потым перайшла на выраб сыроў. Кошт гэтага смачнага і разнастайнага прадукту Крысціна ведае не толькі па цане ў магазінах, але і па цяжкасці яго прыгатавання. Тэхналогія варкі сыроў патрабуе шмат увагі і часу. Толькі на падрыхтоўку гатовай сумесі затрачваецца больш за паўтара сутак, а потым яшчэ разліў у формы, вытрымка пад прэсам, каб выйшла лішняя вільгаць, вытрымка ў расоле, абсушка і паспяванне. Будзе гэта тыдзень ці больш, ужо залежыць ад гатунку і віду прыгатаванага прадукту. Ды і сыравіны трэба нямала: прыкладна з 10 тон гатовай сумесі атрымоўваецца адна тона сыру.

— Кожны від мае не толькі асабістыя пах, смак і кансістэнцыю, але і малюнак, — расказвае дзяўчына. — Разнастайнасць вялікая, бо падзяляецца яна па масавай долі тлушчу ў сухім рэчыве, скла-дзе і спосабе паступлення ў формы. Апошні, дарэчы, і надае сыру асабісты малюнак. Калі, напрыклад, гатовая сумесь паступае ў формы насыпным спосабам, то на выха-дзе прадукт мае “карункавы” малюнак. А вось пры наліўным — сыр практычна “сляпы”. Увогуле, прыгатаванне сыру вельмі доўгі і цікавы працэс. Ён патрабуе пільнага догляду. Гэты прадукт нельга  пакінуць па-за ўвагай нават у перыяд паспявання. Трэба трымаць на кантролі тэмпературны рэжым і рэгулярнае пераварочванне “галоў”.

Сыр вельмі люблю. Ён смачны сам па сабе і ў складзе розных страў. Таксама цікава вызначаць якасць на смак. Бо хочаш не хочаш, а калі ведаеш усю тэхналогію вырабу, то падсвядома адчуваеш моцныя і слабыя бакі прадукту. Час ад часу варта спрабаваць сыры і іншых вытворцаў — у прафесійных мэтах. Бо, як у розных гаспадынь адна і тая ж страва атрымліваецца па-рознаму, так і ў вытворчасці кожны мае свой асабісты сакрэт-разыначку. Але ж прадукт, выраблены сваімі рукамі, заўсёды найсмачнейшы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость