Асіповіччына: што замінае рухацца наперад?

Студзеньскую сельгаснараду з разглядам вынікаў работы ў жывёлагадоўлі распачаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Не без горычы ён падзяліўся, што гадзін у 8 раніцы на цэнтральнай ферме ў Ясені, куды наведаўся ў гэты дзень, кармушкі ў кароўніках былі пустыя. I не таму, што жывёла ўжо паспела ўсё спажыцьпроста корм на гэты час яшчэ не быў раздадзены. Сітуацыю ўзмацняе факт, што якраз гэтая гаспадарка пад пастаянным кантролем, і, здавалася, ужо нямала зроблена для ліквідацыі «прарэхаў”. АднакПра якое малако можна гаварыць, калі элементарна не выконваецца тэхналогія кармлення?

Пабываў кіраўнік раёна зранку і на
ферме «Ко
пча” СВК «Калгас «Бярэзіна”. Тут карціна выглядала больш прывабна. Пётр Яфімавіч падкрэсліў, што сёлета стаяць новыя задачы, і для іх выканання патрабуецца штодзённая карпатлівая праца. А не такая, як назіралася ў
«Ясені».

Выязная частка праходзіла на базе СВК «Калгас «Авангард”. Гэтая гаспадарка адзіная з сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны, якая выканала прагнозныя паказчыкі за 2012 год. I наведванне малочнатаварнай фермы ў Вяззі не расчаравала: санітарны стан памяшканняў здавальняючы, жывёла дагледжаная, патрэбная дакументацыя ў наяўнасці. Хаця і тут не абышлося без заўваг: трэба надзяляць увагу мікраклімату ў кароўніках, арганізоўваць
рэгулярныя прагулкі кароў.

Добрая практыка ў «Авангарда”утрыманне цялят не толькі ў хляве, але і «халодным” метадам. Нядаўна быў пабудаваны навес, пад якім і размяшчаюцца домікі з маленькімі цялушкамі і бычкамі: і вецер не дзьме, і снегам не замятае. Што тычыцца бытавых умоў, якія створаны для жывёлаводаў, то яны таксама са знакам «плюс”ёсць дзе і адпачыць, і
падсілкавацца.

Здабыткі за мінулы год падсумоўвалі на пленарным пасяджэнні. 4.871 кілаграм — такі сярэднегадавы ўдой ад кожнай каровы па раёну, што на   110 кг больш, чым пазалетась. Малочныя лідары-2012 — філіял «Белшынаагра” ААТ «Белшына” (5.862 кг), калгасы «Новы шлях” (5.818) і «Авангард” (5.375). Самыя ж нізкія надоі ў калгасах «Каўгарскі” (3.335) і імя Чарняхоўскага (3.353). Ненамнога іх апярэдзіў і
«Ясень” — 3.734 кг.

 Што тычыцца сярэднясутачных прываг буйной рагатай жывёлы, то лепш за ўсё яна прыбаўляла ў «Бярэзіне” — 672 грамы, «Ясені” — 666 і ў «белшынаўцаў”
623.
Затое «кульгаўгэты паказчык у калгасе імя Чарняхоўскага — 444. Адносна свіней, якімі ў раёне займаюцца толькі філіял «Белшынаагра” ААТ «Белшына” і калгасы «Новы шлях”, «Лапічы” і «Авангард”, то іх вытворчасць набірае абароты якраз у апошнім — 175% у супастаўленні з 2011 годам. Не «падкачалі” тут і сярэднясутачныя
прывагі: 480 грамаў.


Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем