Тарыфы за жыллёва-камунальныя паслугі

З 1 студзеня павысіліся тарыфы на многія жыллёвакамунальныя паслугі.

Ці істотна «ўдараць па
кішэні» новыя цэны?

Як запэўніваюць спецыялісты Адзінага разліковага цэнтра, найбольшую розніцу паміж сумамі, унесенымі за снежань і студзень, будуць мець жыхары, якім прыйдзецца цалкам пакрыць затраты на жыллёва-камунальныя
па-слугі. Да
гэтай катэгорыі адносяцца гаспадары кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны.
Напрыклад, у мінулым месяцы за «двушку» яны плацілі крыху больш за 300 тысяч, а цяпер выкладуць амаль паўмільёна. Такіх «неабжытых» кватэр па горадзе налічваецца 74, але, трэба зазначыць, сярод іх гаспадароў няма даўжнікоў. Адчуюць павелічэнне аплаты за жыллёвакамунальныя паслугі і тыя, хто мае лішнія метры, а таксама жыхары, якія не ўстанавілі своечасова лічыльнікі. Хаця такіх не надта ўжо і многа: прыборамі ўліку гарачай вады забяспечаны больш за 85% кватэр, лічыльнікамі халоднай вады і цеплавой энергіі — 80. Астатнім няма прычыны для хвалявання.

Крыху падаражае цеплавая энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэнняцяпер яна абыдзецца ў 63.150 рублёў за 1 Гкал (было 60.140). Кубаметр халоднай вады будзе каштаваць 900 рублёў, водаадвядзенне — 550. Для параўнання: тым, хто не абзавёўся лічыльнікамі, за кубаметр халоднай вады давядзецца заплаціць 4.550 рублёў (3.750), за паслугі водаадвядзення (каналізацыі) — 3.350 рублёў (2.800). За карыстанне ліфтам кожны пражываючы будзе выкладваць 2.200 рублёў у месяц (1.700), хоць цалкам гэта паслуга будзе каштаваць 8.200 (5.800) рублёў.

Павышаны тарыф на прыродны газ, які выкарыстоўваецца для абагрэву жылых дамоў і кватэр, а таксама садовых домікаў у ацяпляльны перыяд: 358,8 рублёў за кубічны метр пры наяўнасці індывідуальнага газавага ацяпляльнага абсталявання і воданагравальнікаў (раней — 341,7). Газ звадкаваны ў балонах вагою 21 кілаграм паранейшаму будзе каштаваць 48.100 рублёў.

Падаражае і электрычная энергіякілаватгадзіна абыдзецца ўжо ў 323 рублі (295). Для жыхароў, якія маюць электрычныя пліты, новы тарыф складзе 274,4 рубля за кілаватгадзіну (250,6).

Калі падлічыць агульную суму аплаты, то яна не так ужо істотна і падрасла. Тым больш, у параўнанні з цэнамі на іншыя тавары і па-слугі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем