“Бальнічныя” справы на Асіповіччыне

У рэйтынгу найбольш знакавых недахопаў асіповіцкай «сацыялкі” апошнія паўтара дзясятка гадоў лідзіруе раённая бальніца, дакладнейнязручнасць і састарэласць яе лячэбных карпусоў. Але сёння ўжо відавочна, што гісторыя пераадолення гэтага «вузкага месца” паступова набліжаецца да станоўчага выніку.

 Праект прадугледжвае будаўніцтва новага 5-павярховага тэрапеўтычнага корпуса (адзін паверх падземны, другіпаўпадземны) і ўсёй патрэбнай інфраструктуры: асобнага блока для прыгатавання ежы, гаража, сучасных камунікацый і г.д. Будуць у ім кафэ, ліфты і свой падземны ходдля хуткай дастаўкі ежы с харчаблока да пацыентаў.

Новы тэрапеўтычны корпус разлічаны на 100 ложкаў і ўключае некалькі аддзяленняў: дзіцячае, кардыялагічнае, неўралагічнае, тэрапеўтычнае. Узгаданая колькасць лячэбных месцаў вызначана зыходзячы з дэмаграфічнай дынамікі, але насамрэч праектная лічба азначае далёка не максімальную загрузку: палаты такія прасторныя, што без пагаршэння ўмоў існавання пацыентаў колькасць ложкаў у іх можа быць павялічана ледзь не на трэць.

Пасля пераезду тэрапеўтычнага аддзялення ў новы будынак корпус былой чыгуначнай бальніцы па вуліцы Ленінскай будзе перададзены ў камунальную маёмасць, а інфекцыйнае аддзяленне зойме выслабанены будынак сённяшняга дзіцячага аддзялення.

Тэндар на правядзенне будаўнічых работ выйграла ДУКВП «Водаканал”. Камунальнікі прыступілі да справы восенню 2010 года, але першапачаткова тэмпы работ былі не вельмі шпаркіміфінансаванне новабудоўлі ішло толькі з райбюджэту. Да канца таго года было асвоена каля 400 мільёнаў рублёў, у наступным аб’ём узрос да 2,8 мільярда. А вось летась, калі нарэшце наша бальніца ўвайшла ў абласны спіс прыярытэтных будаўнічых аб’ектаў, сума «ўзляцела” да 10 мільярдаўтакія інвестыцыі ў капітальнае будаўніцтва медыцынскага прызначэння былі
самымі высокімі на Магілёўшчыне.

Як паведаміў дырэктар прадпрыемствападрадчыка Iгар Трацяк, на сёння выканана каля 25% ад прадугледжанага праектам аб’ёму работ. Цалкам завершаны мантаж першага пускавога комплексу, які ўключае інжынерныя сеткі і падземныя камунікацыі. Другігараж і блок для прыгатавання ежы — будзе здадзены
ў другім квартале гэтага года.

Па трэцім комплексе, ці ўласна лячэбным корпусе, сітуацыя больш складаная: з ужо закупленых
матэрыялаў можна пабудаваць тры паверхі.

Што ж тычыцца канкрэтных тэрмінаў завяршэння будаўніцтва, то пакуль дакладна можна сказаць
адно:
сёлета медыкі наваселле спраўляць не будуць. Нават пры самых спрыяльных умовах  поўнамаштабным і рэгулярным фінансаванніскончыць усе будаўнічыя работы атрымаецца толькі ў 2014 годзе.

Последние новости

Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Ветровки пока не прячьте: в Беларусь идёт летнее тепло, но с сюрпризами

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем