Саветы за работай Як справы, Алег Мікалаевіч?

Пасада старшыні мясцовага Савета патрабуе ад чалавека быць у курсе ўсіх падзей, якімі жыве падначаленая яму тэрыторыя, накіроўваць яе развіццё і шукаць спосабы вырашэння бясконцай чарады вялікіх ды малых праблем. Таму не будзе перабольшваннем лічыць, што справы кіраўніка пасялковага самакіравання Алега Лук’яненкі
і ёсць, па вялікім раху
нку, справы ўсяго пасёлка. Ну і нагода задаць вынесенае ў загаловак пытанне
слушнае: адзін год скончыўся, другі пачынаецца…

— Сёлетні час для ялізаўчан
будзе важным,
— адразу канцэнтруе ўвагу на
галоўным галава пассавета,
восенню СЗАТ «Шклозавод Ялізава” адзначыць сваё 100-годдзе. Натуральна, ужо пачынаем пакрысе рыхтавацца, хаця і нельга сказаць, што нашы «юбілейныя” планы істотна адрозніваюцца ад леташніх. Жыццё пасёлка нібы цячэнне ракі, рэзкія перапады ды павароты ў ім увогуле
непажаданыя.

Сучаснае Ялізава мае даволі значны эканамічны патэнцыял: горадаўтвараючае прадпрыемства забяспечвае работай 645 чалавек, ВГПУП «ЯлізаваСэрвіс” — 269, каля 130 — ТАА «Еліпак”, ТАА «Інтаррэмтэхнік”, ЗАТ «АТЭС”, УП «Сінькевіч М.Е.” і Акцябрскае лясніцтва — 23, аўтазаправачная ды газаразмеркавальная станцыі — 8. У рэальным сектары эканомікі задзейнічана каля 1.100 пасялкоўцаўамаль 70 працэнтаў ад агульнай колькасці эканамічна актыўнага
насельніцтва.

Да добрага прызвычайваешся хутка, так што сэрвісу многа не бывае. Але на сёння да паслуг пасялкоўцаў 6 магазінаў, 5 гандлёвых павільёнаў, мінірынак, аддзяленні паштовай сувязі і ААТ «АСБ Беларусбанк”. У мінулым годзе адчыніліся магазін аўтазапчастак ПУП «АўтаДзіў” і кафэ ТДА «Кастанер” на 60 месцаў. Гэта ў пэўным сэнсе знакавыя і доўгачаканыя падзеі. Крыху ўтрырую, але аўтамабіляў у Ялізаве амаль столькі ж, колькі і жыхароў, таму патрэба ў запчастках стаіць заўсёды востра. Ну а адсутнасць у нас кафэ доўгі час заставалася адной з самых балючых «кропак” грамадскага харчавання і сацыяльнай сферы. З задавальненнем дадам, што кафэ радуе наведвальнікаў не толькі добрай кухняй ды ўтульнасцю, але і вельмі дэмакратычнымі цэнамі.

Сродкі бюджэту выканкамаў
мясцовых Саветаў заўсёды былі абме
жаваныя, таму вопыт ашчаднага карыстання рэсурсамі ў органаў савецкай улады назапашаны немалы, і да ўдзелу ў Годзе беражлівасці мы падрыхтаваныя. Да прыкладу, летась на 10 працэнтаў зменшылі энергаспажыванне вулічнага асвятлення, што зусім не мала.

А ўвогуле сёлета Ялізава чакаюць важныя падзеі: запланавана будаўніцтва пажарнага дэпо, рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў і водаправода ў мікрараёне «Прыгарадны”. Будзем спадзявацца, што гэтыя планы здзейсняцца ў поўным аб’ёме. Ну а калі ў ТАА БКС «БелБуд”, што ў свой час выкупіла былы прафілакторый шклозавода «Кастрычнік”, справы працягнуць ісці добра і яно здолее пераўтварыць закінуты будынак у аздараўленчы цэнтр, то будзе зусім выдатна.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость