АСІПОВІЧЧЫНА БУДУЕ ФЕРМЫ

На ўзводзімай у СВК «Калгас «Авангард” у вёсцы Лучыцы ферме УКП ЖКГ працуе з мая. На працягу ўсяго гэтага перыяду работа не спынялася, часам будаўнікі, якімі кіруе Дзяніс Кастроў, шчыравалі і ў выхадныя дні. Зараз тут задзейнічаны не толькі будаўнічамантажны ўчастак, а і сантэхнічны. Да некаторых відаў работ прыцягнуты субпадрадчыкінапрыклад, прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «ПанамерБуд”.

На сёння вядуцца работы па закрыцці цеплавога контуру даільнамалочнага блока, ідзе ўстаноўка вокнаў і фахверкных стоек, на якія потым манціруюцца сэндвічпанэлі. Што тычыцца кароўніка 1, то тут устаноўка
вокнаў набліжаецца
да фінішу. У бліжэйшы час плануецца прыладжванне светавога фанара, які будзе ўстанаўліваць таксама субпадрадчыкТДА «Тэхнатэкс”.

Тэрміны здачы навабуда? Закрыццё цеплавога контуру намечана на люты, а агульнае завяршэнне работцалкам модуль з двух кароўнікаў і даільнамалочнага блока, аснашчанага сучасным даільным абсталяваннем, — на верасень бягучага года.

— Нягледзячы на тое, што ўмовы работы зараз даволі складаныямароз, вецер, ападкі, — людзі працуюць якасна і належнымі тэмпамі, — сведчыць
начальнік вытворчасці УКП ЖКГ Сяргей Барысаў.
А задору рабоце надае разуменне важнасці даручанай справы. Будзем старацца і далей!

* * *

Жорнаўка, Троіцкае, Краі, Лучыцыгэта толькі апошнія месцы, дзе на будучых новых фермах пабываў днямі старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. I на кожнай з іх абавязкова трэба дасканала разабрацца з ходам будаўнічых работ, пры неабходнасці — унесці карэктывы, дапамагчы. Вось і з дырэктарам УКП ЖКГ Дзмітрыем Кулакоўскім на «яго” аб’екце кіраўніку раёна пагаварыць было аб чым…

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем