“Добры вечар! Шчодры вечар!” — традыцыйнае свята “Шчадроўкі-2013” у нядзелю зноў завітала ў Ліпень (Асіповіцкі раён)

Галоўная дзея раённага свята народных традыцый разгарнулася на сцэне мясцовага Дома культуры, якая была стылізавана пад сялянскі пакой, дзе сабраліся дзяўчаты, каб здзейсніць адну з самых асноўных забаў шчодрага вечарапаваражыць на
суджанага. Падчас захапляючых заняткаў да іх завітала багата «гасцей з розных валасцей”шчодры ж
вечар! Пашчадравацьпакалядаваць заходзілі такія мастацкія калектывы, як «Чыстыя крыніцы”, «Вечарынка”, «Вязанка” з Вязаўніцкага, Ялізаўскага, Вяззеўскага Дамоў культуры, а таксама гурт з Краснага. Госці спявалі песні, танчылі, сыпалі жартамі, ствараючы ў гледачоў цудоўны настрой. Апошнія ў падзяку за гэта дзякавалі артыстаў шчырымі апладысментамі ды ўсмешкамі.

Напрыканцы са словамі віншавання з Новым годам і Калядамі звярнулася да сяльчан старшыня мясцовага сельскага Савета дэпутатаў Надзея Цяхнюк. Да яе далучылася і загадчык аддзела культуры райвыканкама Ірына Раманчук, якая выказала падзяку ўдзельнікам тэатралізаванага дзейства за
выканаўчае майстэрства і захаванне беларускіх народных традыцый і ўзнагародзіла кожны калектыў граматай.


Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем