Агроном звучит почетно

Агроном звучит почетно

Моладзь

Анастасія Сямёнава прыехала на Асіповіччыну з вёскі Барсукі Кіраўскага раёна. Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі па размеркаванні працуе галоўным аграномам адразу ў дзвюх гаспадарках — ААТ “Ясень-АГРА” і ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”. Як прынялі маладога спецыяліста на новым месцы, даведаліся ў дзяўчыны.

— Пачала рабіць у жніўні, — расказвае Анастасія. — Змяніла папярэдняга маладога спецыяліста, які пасля вучобы адпрацаваў належны тэрмін і вярнуўся на малую радзіму. Ад гаспадаркі мне выдзелілі пакой у інтэрнаце. Пакуль што жыву адна, без суседак. Але сумаваць не даводзіцца: ёсць кот, які заўсёды здымае напружанне пасля працоўных дзён.

Канечне, першыя дні былі насычаныя знаёмствамі, бо дагэтуль нікога не ведала і нават ніколі не была ў гэтым раёне. Але мне вельмі пашанцавала з дырэктарам, які вазіў мяне па палях і іншых аб’ектах гаспадаркі, знаёміў з работнікамі, тэхнікай, уводзіў, так сказаць, у курс справы. Таксама дапамагалі спецыялісты дзяржаўнай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Гэта “знаёмства” з зямлёй на самой справе проста неабходна, бо трэба ж ведаць, з чым працуеш, каб улічваць усе нюансы пры вабары той ці іншай тэхналогіі.

Аб’ём абавязкаў вялікі, асабліва таму, што адказваю адразу за дзве гаспадаркі. За год мы праходзім усе цыклы — ад падрыхтоўкі глебы пад сяўбу і ўнясення ўгнаенняў, каб мінімізаваць пашкоджанні, да ўборкі ўраджаю. Мае задачы — арганізацыя ўсіх палявых работ, кантроль за працай механізатараў і работай тэхнікі на палях. Правільная корманарыхтоўка, сяўба і ўборка ў дакладныя агранамічныя тэрміны, абарона раслін ад шкоднікаў, работы над павелічэннем ураджайнасці — усё гэта важныя этапы, якія кантралюе аграном. Пакуль яшчэ цяжка, але ж толькі пачала працаваць, таму патрэбен час, каб набіць руку. Лічу, што ўсім маладым спецыя-лістам адразу нялёгка: адна справа — ведаць тэорыю і праходзіць практыку пад кіраўніцтвам мацёрага спецыяліста, і зусім іншае — самому рабіць першыя крокі, ад якіх многае залежыць.

Шчыра кажучы, прафесія агранома для дзяўчыны нялёгкая, але я ведала, куды іду, і не мела марных надзей. Вырасла ў вёсцы і бачыла сапраўдную працу на палях, таму справа гэта не палохае, асабліва калі побач добрыя людзі, якія заўсёды раскажуць і ахвотна падзеляцца вопытам.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем