Асіповіцкі раён: да 500-годдзя Каменіч
Легенда аб паходжанні
вёскі
ўтворана
ад прозвішча Каменіч, якое паходзіць ад слова “камень”. Iснуе такая
легенда. Кажуць, што камень тут з’явіўся ў сівую даўніну, пра якую ўжо і дзяды
не памятаюць. Вёз неяк селянін дровы з лесу. Конік быў слабы, нягеглы.
Пераязджаць трэба было праз невялікі брод. Як толькі вясковец накіраваў каня
праз яго, жывёліна — ні з месца. Гаспадар пачаў пугай хвастаць ды прыгаворваць:
“А каб ты скамянеў стоячы” — аж пакуль сам не змогся. Выйшаў з броду
адпачыць, а каня пакінуў. Лёг пад дубам ды і заснуў. Калі прачнуўся, было ўжо
цёмна. Успомніў пра каня, пайшоў да таго месца, дзе пакінуў воз. Аж бачыць —
няма таго, замест шэры камень ляжыць.
Пусціўся
ён адтуль наўцёкі. Бяжыць і прыгаворвае ад страху: “Камень-іч-іч, камень-іч-іч”.
Былина о том, как добрый молодец Янук злого Каменича победил
За полями, за лесами, за болотами,
За морями, за горами, за широтами
Жил там барин, да и злой он был.
А злодей он был уж знаменитый,
А кликали все его по имени Каменич.
А тот Каменич да великанище.
А как злится этот да разбойничек,
Так уж мимо там никто не прохаживает,
На добром коне не проезживает.
Черный ворон там не пролетывает,
Хитрый зверь не прорыскивает.
И вот в том краю жил
Янук — добрый молодец,
Богатырь-то он никем невиданный.
Ну а звали все его дурачиною,
Дурачиною да простофилею.
Да хороший он был хлопчина.
Вот беда в одном — ног не чувствовал.
Просидел он на печи все тридцать лет,
А его родители стары были,
А его родители бедны были.
Да работали они, чтоб прокормить сына,
Да работали они, чтоб прокормить себя.
И прослыл Янук про злого барина, про Каменича.
Да и стал он думать думу заветную,
Как разбойника да со свету сжить,
Да помогати всем страждущим и обиженным.
И когда отец да и с матерью дом покинули,
Да пошли на работу ли.
Стали ноги его да вдруг послушными.
Да и встал Янук на свои ноженьки,
Да отправился он помочь родителям.
Да и силы в нем поприбавилось.
И решил он убить того Каменича.
Говорил отец: “Да не едь, Янук!”
Говорил отец: “А Каменич-то сильней тебя!”
Но поехал Янук за край, за деревнюшку,
И поехал он к тому Каменичу,
Тот Каменич был во сто крат да выше и.
Но Янук был все ж сильней его.
И одолел он да того барина.
Повалил его он да на высоку горушку.
Да рассыпалась гора та на осколочки.
И разошлись они на всю деревнюшку и за край ее.
И с тех пор стала кликаться она Каменичами,
А за край ее — Яновкою, воздав славу Януку.
Шкляныя кропелькі
Даўным-даўно
шырокі луг за вёскай Каменічы напаўнялі воды вялікай ракі. I жыў тут прыгожы
хлопец Янка. Днём ён лавіў рыбу, займаўся паляваннем, а як толькі на зямлю
спускалася ноч, плыў на таемнае спатканне з паненкай з суседняга сяла. Аднойчы
ў навальніцу хвалі назаўсёды накрылі лодку закаханага. Яго маці жорстка
пакарала раку за гібель любімага сына, ператварыўшы яе ў невялічкую крыніцу.
Толькі
не ўлічыла жанчына магутнасць вады, і праз пэўны час крынічка завіравала з
такой сілай, што выйшла за межы сваіх абрысаў, расплылася і ўтварыла новую
раку. У многіх яе месцах білі новыя крыніцы. Аказваецца, узніклі яны менавіта
там, дзе паненка, ідучы на спатканне, пакідала зарубкі ў выглядзе шкляных
кропелек, каб каханы ноччу не заблудзіўся. Дзяўчына была рада таму, што шлях,
па якому хадзіла на спатканне, цяпер адзначаны кры-нічкамі, і беражліва
захоўвала іх да смерці. А людзі ў памяць аб такім каханні працягнулі добрую традыцыю.