Вывучаем родны край Загадкавая прыгажосць Асіповіччыны

Каля
вёскі Прыцерпа, што ляжыць уздоўж звілістага рэчышча Бярэзіны на самай мяжы Асіповіцкага
і Бярэзінскага раёнаў, знаходзіцца адна з най-прыгажэйшых мясцін нашага краю —
урочышча «Ямнае”. І летам, і ўзімку тут заўсёды можна сустрэць аматараў
рыбалкі. Якіх вабіць у Прыцерпу не столькі надзея на буйны ўлоў, колькі
хараство наваколля.

Калі
ж мэта вандроўкі ва ўрочышча з рыбалкай не звязана, то лепш яе зрабіць у
сонечны і марозны дзень недзе ў сярэдзіне зімы — калі ўтворыцца тоўстае
ледзяное покрыва, па якім можна будзе без рызыкі паблукаць па лабірынце
затокаў, утвораных тут звілістым рэчышчам Бярэзіны.

…Высокі
правы бераг парослы стромкім сасновым борам. Дрэвы з пароды «карабельных” —
высокія, дужыя ды роўныя, нібы алоўкі, трымаюцца ад берагавога схілу на пэўнай
адлегласці. На тое ёсць прычына: бераг складзены з рыхлага пяску, таму лёгка
разбураецца вадзянымі патокамі і нават ветрам. Гэты прыродны працэс мае назву
«эрозія”. Ён дзейнічае павольна, але здольны з цягам часу зруйнаваць самыя
высокія горы. Супрацьстаяць разбураючай «нежывой” сіле могуць расліны, прычым
толькі тады, калі ўтвараюць суцэльнае покрыва. Спроба змагацца за жыццёвую
прастору ў адзіночку не мае шанцаў на поспех. У Прыцерпе добра бачна, як дрэвы,
што растуць на пашкоджаным ветрам схіле, ўпарта чапляюцца за жыццё, балансуючы
на тоўстых, вертыкальна ўрастаючых у зямлю карэннях, ад якіх нібы ўцякае зямля.

Бераг,
як і належыць, збягае ў вадаток. Але гэта не рака Бярэзіна, а вузкі старык, за
якім ляжыць доўгі нізкі востраў. Расліннасць на ім зусім іншая — маладыя
лісцевыя дрэвы, пераважна дубы. Мяркуючы па шчыльнасці дрэў і іх характэрнай
каржакаватасці, адчуваюць яны сябе ў такой «ізаляцыі” зусім няблага.

А
станеш на лёд — новыя дзівосы. Само ледзяное покрыва шурпатае і мае колер кавы
з малаком. Хадзіць па ім зручна, хоць спачатку крыху страшнавата: на агульным
рудавата-малочным фоне іскрацца круглыя плямы, якія, нават калі стаіш побач,
здаюцца ад-крытымі палонкамі. Але тое — ілюзія. На самой справе круглыя плямы —
таксама лёд, толькі празрысты, як шкло, яшчэ і больш тоўсты, чым звычайны. Праз
іх, як праз ілюмінатары, можна разгледзець ва ўсіх дэталях, што ляжыць на дне.

З
гэтай вадзяной загадкай добра пасуецца і яшчэ адна — паветраная: раптоўны,
кароткі і незразумела адкуль чутны гук — ці то рып, ці то скрыгат, ці то енк.
Можна меркаваць, што яго выклікаюць зрухі ледзянога покрыва на рэчцы з-за ціску
цячэння, але ж якія могуць быць зрухі на затоцы, дзе вада практычна стаячая?

Ну
і добра, не ўсе пытанні дастойныя таго, каб шукаць на іх адказы. Няхай у нашым
перанасычаным інфармацыяй жыцці застанецца хоць штосьці таямнічае. І чаму б той
таямніцы не мець уласнае імя — урочышча «Ямнае”.


 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем