Самые яркие события в районе, которые произошли в 1965, 1977, 1989 и 2001 годах

Самые яркие события в районе, которые произошли в 1965, 1977, 1989 и 2001 годах

Газета “Асіповіцкі край” азірнулася назад і ўспомніла самыя яркія падзеі, якія адбыліся ў папярэднія гады Змяі.

1965 год

У будынку 8-гадовай школы (апошні час там размяшчаўся вучэбны вытворчы камбінат) адчыніла дзверы медыцынскае вучылішча. У ім навучалася 126 дзяўчат, якія рыхтаваліся стаць медсёстрамі. Сярод навучэнак былі як асіпаўчанкі, так і жыхаркі Магілёва, Кіраўска, Бабруйска, Слуцка і іншых раёнаў.

Уведзены ў строй новы ўнівермаг па вуліцы Сумчанкі (знаёмы асіпаўчанам, як “Тавары для дзяцей”).

У Лапічах здадзены ў эксплуатацыю новы сельмаг.

4 ліпеня адбыліся выбары народнага суддзі Асіповіцкага раёна і горада Асіповічы.

У горадзе налічвалася 3.000 дамоў. У кватэрах жыхароў устаноўлена 1.500 радыёпрыёмнікаў, 500 тэлевізараў. Газіфікавана 400 кватэр.

На вуліцы Абросімава ўстаноўлены помнік загінуўшым партызанам.

Прыняла першых гасцей гасцініца “Асіповічы”.

На базе калгасаў “ХІХ партз’езд” і “8-е Сакавіка” створаны новы — “Каўгарскі”.

1977 год

Пры раённым Доме культуры стаў працаваць шахматна-шашачны гурток.

У вёсцы Вязаўніца з’явілася штучнае возера.

У Вяззі адчыніўся новы Дом культуры.

Непазнавальна змяніліся Лапічы. На ўскрайку вырастае цэлы мікрараён, дзе ў стадыі заканчэння трох- і чатырохпавярховыя дамы, закладзены буйны гандлёвы цэнтр. Будуецца новая аптэка.

Птушкаводы калгаса “Авангард” прадалі дзяржаве ў гэтым годзе 1 мільён 121 тысячу штук яек.

Галоўны камітэт ВДНГ узнагародзіў Дыпломам ІІІ ступені Асіповіцкі камбінат хлебапрадуктаў за дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў у IХ пяцігодцы.

Нарадзілася новае прадпрыемства: цэх №3 бабруйскага завода №2 зборнага жалезабетону камбіната “Будмантажіндустрыя” Міністэрства прамысловых будматэрыялаў.

Закладзены фундамент асфальта-бетоннага завода ў раёне ст. Асіповічы. Яго запланаваная магутнасць — 600 тон асфальту ў суткі.

Закладзены фундамент двухпавярховага памяшкання міліцыі.

Першыя 2 тысячы квадратных метраў шклопалатна выпусціў новы — пяты — цэх шклозавода “Кастрычнік”. Усе вытворчыя цэхі мадэрнізаваны, гадавая магутнасць — 30 мільёнаў квадратных метраў палатна.

1989 год

Міжгаспадарчая перасовачная механізаваная калона № 273 у верасні папоўнілася 50 в’етнамскімі работнікамі, якія працавалі на ўзвядзенні жылога пасёлка ў калгасе “Шлях Ільіча”.

Калгас “Новы шлях” адзначыў 60-годдзе.

У калгасе “Каўгарскі” адкрыты мемарыяльны комплекс загінуўшым за Радзіму.

Студэнты з Расіі працавалі на ўзвядзенні новага птушніка ў калгасе “Авангард”.

Пачаў узводзіцца спецыяльны магазін калгаса “Авангард”.

Пачалася работа па стварэнні гістарычна-дакументальнай хронікі “Памяць. Асіповіцкі раён”.

У Жорнаўцы прайшло агульнае традыцыйнае свята хлебаробаў раёна.

У калгасе імя Леніна пабудавана 18 двухпавярховых дамоў.

У мікрараёне адкрылася маладзёжнае кафэ “Траўна”.

Аддзяленне сувязі № 5 справіла сваё наваселле.

У студзені пачала прыём пацыентаў новая паліклініка.

Рэстаран “Пралеска” запрасіў сваіх першых наведвальнікаў.

У вёсцы Вялікі Бор здадзены ў эксплуатацыю магазін, пабудаваны гаспадарчым спосабам калгасам імя Чарняхоўскага.

Пачаліся работы па будаўніцтву новага пуцеправода.

2001 год

У вёсцы Краснае ў прысутнасці кіраўнікоў раёна і дэлегацыі з горада-пабраціма Кранштата быў адкрыты Дом ветэранаў.

Раённая газета “Запаветы Леніна”, калгас “Чырвоны ўдарнік”, КДГ “Ліпень” адзначылі 70-годдзе.

У лапіцкай сям’і Мікалая і Святланы Грынько нарадзілася першае ў трэцім тысячагоддзі асіповіцкае дзіця — хлопчык Даніла ростам 59 сантыметраў і вагою 4,6 кілаграма.

14 ліпеня газета “Запаветы Леніна” змяніла назву на “Асіповіцкі край”.

Асіпаўчанін, слесар СП ААТ “Дах” Аляксандр Кіслякоў стаў гаспадаром галоўнага прыза 2-га тыражу грашова-рэчавай латарэі “Прыдняпроўе-1” — кватэры.

СШ № 4 святкавала 35-годдзе.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем