Асіповіцкая чыгунка: роўна 1520 міліметраў

На чыгунцы
катэгорыя «спакой” мае выключна адноснае значэнне. Вось узяць тую ж Асіповіцкую
дыстанцыю пуці. Калі ў снежні рэйкі замяло снегам, яе персанал працаваў вельмі
напружана. Але надышоў студзень з адлігай, а ў пуцейцаў зноў мноства
неадкладных спраў. Якіх?

…8-мы
акалодак станцыі Асіповічы-1. Сустрэча з пуцейскай брыгадай № 3 адбылася каля
стрэлкі № 10 — менавіта на ёй гойдаецца кожны вагон, які выязджае ў мінскім
накірунку.

Уласна кажучы,
у гэтым самым гойданні і адказ: пад грузам вагонаў ды лакаматываў рэйкі
паступова разыходзяцца ў бакі, ад чаго міжрэйкавы прамежак павялічваецца.
Непажаданы, але непазбежны працэс «расціскання” ідзе найбольш хутка менавіта
пры імклівых перападах тэмпературы, і, калі не трымаць яго пад кантролем,
непазбежна прывядзе да сур’ёзнай аварыі — сходу цягніка з рэек.

Каб не
дапусціць такога форс-мажору, на ўсёй працягласці дыстанцыі за міжрэйкавай
адлегласцю вядзецца вельмі ўважлівы нагляд. Раз у два тыдні ўзгаданы параметр
правярае пуцевымяральны вагон альбо яго кампактны аналаг — вымяральны возік, а
потым, у якасці дадатковага кантролю, — майстар і брыгадзір. Калі адхіленне ад
стандарту чыгуначнай каляіны — яна складае 1520 міліметраў— пачынае набліжацца
да мяжы ўстаноўленых допускаў, за справу бяруцца манцёры-пуці. Iх задача —
зняць умацаванні адной з рэйкавых нітак, перасунуць яе на патрэбную адлегласць
— звычайна некалькі міліметраў — і зноў трывала замацаваць на шпалах. Ну а
паралельна — выканаць мноства іншых спраў. Напры-клад, расчысціць снег, што
яшчэ застаецца паблізу ад пуцявога палатна.

Узгаданая
брыгада, якую ўзначальвае Віталь Пракаповіч, абслугоўвае адзін з ключавых
участкаў станцыі Асіповічы — 6-кіламетровы кавалак галоўнага ўвахода, — і
лічыцца адной з лепшых у дыстанцыі. За апошнія два месяцы ўсе праводзімыя ёю
работы былі ацэнены толькі на «выдатна”.

Што ж тычыцца
агульнага ўзроўню кампетэнтнасці асіповіцкіх пуцейцаў, то найбольш дакладным
індыкатарам іх майстэрства і адказнасці стала бесперабойная работа чыгуначнай
станцыі падчас снежаньскіх завеяў. Нават у самыя моцныя завірухі па віне
дыстанцыі збояў у графіку руху цяг-нікоў не адбывалася. Каб трымаць пуці ў
спраўным стане, чыгуначныя стрэлкі трэба было ачышчаць ад снегу і лёду
літаральна праз кожныя тры хвіліны. А іх у абслугоўванні толькі 8-га акалодка
ажно 97…

Дзмітрый
САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем