Новая тара для старога змесціва

Новая тара для старога змесціва

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Гэтымі днямі адна з самых абмяркоўваемых жыхарамі прыватнага сектара тэм — атрыманне кантэйнераў для смецця. Іх выдачу УКП ЖКГ пачало ў бягучым месяцы. І ўжо заключана больш за 600 дагавароў, усяго ж іх плануецца  каля 6,5 тысячы.

У першую чаргу новымі ёмістасцямі забяспечаць асіпаўчан, а таксама жыхароў Ялізава і Татаркі. У сувязі з гэтым у многіх вяскоўцаў узнікае слушнае пытанне: а да іх чарга дойдзе? Ва УКП ЖКГ запэўніваюць, што ёмістасцей хопіць на ўсіх, незалежна ад месца пражывання. Проста некаторыя іх атрымаюць крыху раней.

Пытанняў, як і ва ўсякай новай справе, у спажыўцоў узнікае наогул шмат. Пераканаліся ў гэтым, прааналізаваўшы каментарыі ў сацыяльных сетках і наведаўшы прадпрыемства ў час выдачы.

Старшы кантралёр абаненцкага ўчастка Анастасія Зінкевіч ледзьве паспявала запаўняць бланкі дагавораў, бо жадаючых атрымаць новую тару для смецця было нямала. І кожны, пераступаючы парог кабінета, адразу непакоіўся: “А калі сцягнуць?” Відаць, так прывыклі мы да аматараў прыбраць ўсё, што знаходзіцца без нагляду, што лічым за лепшае перастрахавацца. Бяспеку, лічаць кантралёры, гарантуюць своеасаблівыя сродкі абароны ад непажаданых “гаспадароў”. Па-першае, на кожнай скрыні пазначаны інвентарны нумар, які можна суаднесці з уладальнікам. Па-другое, пры перамяшчэнні кантэйнер стварае шмат шуму, таму нячутна для суседзяў адкаціць яго наўрад ці ўдасца. Да таго ж такая тара хутка  з’явіцца ў кожнага, таму чужая наўрад ці спатрэбіцца.

Яшчэ землякі цікавяцца, ці будуць браць плату за кантэйнеры, з якой перыядычнасцю плануецца іх апаражняць, што ў якую скрыню кідаць…

Паспрабуем даць адказы на некаторыя з іх. Новыя ёмістасці выдаюцца ў карыстанне бясплатна. Абаненцкая плата за паслугу не зменіцца. Дагавор складаецца пры прад’яўленні ўласнікам дома пашпарта або яго ксеракопіі ці даверанасці, калі ўласнік, напрыклад, пражывае за мяжой. Графік збору адыходаў у прыватным сектары зараз складаецца новы, ён будзе размяшчацца на сайце прадпрыемства і ў раённай газеце. Цвёрдыя камунальныя адыходы (шэрыя скрыні) будуць забірацца штотыднёва, а другасныя матэрыяльныя рэсурсы (зялёныя скрыні) — раз у месяц. Дарэчы, у апошнія дазваляецца класці пластык, паперу і шклабой. Кантэйнеры трэба выкатваць за веснічкі менавіта ў дні збору, астатні час захоўваць у двары. Кантэйнерныя пляцоўкі, якія яшчэ дзе-нідзе захаваліся ў прыватнай забудове, будуць дэманціравацца, бо плануецца заключыць дагавор і выдаць індывідуальныя кантэйнеры ўсім уласнікам дамоў . Для загрузкі змесціва новых ёмістасцей прадпрыемствам закуплены дзве спецыяльныя машыны, якія пасля забеспячэння ўсіх жыхароў кантэйнерамі новага ўзору пачнуць сваю работу.

У тое, што хтосьці не мае смецця, як спрабуюць даказаць некаторыя разумнікі, верыцца з цяжкасцю. Давайце глядзець праўдзе ў вочы: амаль усе тавары сёння прадаюцца ў спецыяльнай упакоўцы, большая частка якой выканана з матэрыялаў, што не разлагаюцца ў глебе, таму закопванне ці спальванне гэтага “дабра” наносіць непапраўную шкоду прыродзе. І калі хто выбірае такі спосаб утылізацыі адыходаў, то рызыкуе заслужана атрымаць штраф, несупастаўны па памеры з платай за вываз смецця. Таму лепш своечасова заключыць дагавор і даверыць займацца зборам і ўтылізацыяй адыходаў спецыялістам.

Дарэчы, кантэйнеры выдаюцца не толькі ў двары УКП ЖКГ, але і на спецыяльна арганізаваных пляцоўках, каб жыхарам было больш зручна дастаўляць іх дадому. Некаторыя так і коцяць сваім ходам: скрыні даволі лёгкія і мабільныя. Такія месцы выдачы арганізоўваліся ўжо на вуліцы Абрыкосавай, каля магазіна № 17 у “Чаромушках”. Плануюцца выезды і ў іншыя месцы, аб чым газета будзе паведамляць.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем