26 кастрычніка — Міжнародны дзень школьных бібліятэк

26 кастрычніка — Міжнародны дзень школьных бібліятэк

Граніт навукі. Дзе ўзяць?

Ва ўстанове адукацыі бібліятэцы належыць асаблівае месца. Яе карыстальнікамі з’яўляюцца педагагічны калектыў, вучні, а таксама іх бацькі. Таму такія бібліятэкі лічацца спецыяльнымі. Як жыве сёння школьная скарбніца кніг? Аб гэтым нам паведаміла загадчык бібліятэкі СШ № 3 Ірына Волкава:

— Школьная бібліятэка ў жыцці маленькага чытача з’яўляецца першай. Таму трэба паспяваць адсачыць тую літаратуру, якая зараз даспадобы хлопчыкам і дзяўчынкам. Дзеці па-ранейшаму хочуць чытаць, калі ім прапануюць тое, што іх цікавіць. Вучні пачатковых класаў заўсёды з’яўляліся самымі актыўнымі чытачамі. Казкі, кароткія апавяданні, прыгоды — цікавяцца амаль усім. А вось падлеткаў больш вабяць фантастыка, прыгоды, фэнтэзі. Сёння фонд бібліятэкі налічвае 48 тысяч кніг і падручнікаў.

Доўгі час мы сябруем з Нацыянальнай бібліятэкай. Менавіта падораныя ёю старадаўнія выданні і падштурхнулі да ідэі стварэння ў нашай школе музейнага пакоя кнігі. Самы стары экзэмпляр датаваны 1833 годам. Увогуле, тут ёсць выданні рознай тэматыкі, і ўсе яны маюць сваю асабістую гісторыю. Наша экспазіцыя пастаянна дапаўняецца.

Шмат кніг нам дорыць Цэнтральная навуковая бібліятэка Акадэміі навук. Дзякуючы ёй наш фонд узбагачаецца вельмі цікавай мастацкай і метадычнай літаратурай.

Бібліятэка ў школе для кожнага дзіцяці свая. І знаходзіцца яна там, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі праводзяць больш часу, дзе можна падрыхтавацца да ўрокаў, самастойна выбраць сабе кнігу, прыняць удзел у мерапрыемствах.

Школьная бібліятэка — як першы настаўнік, ад якога залежыць вельмі многае. Якога чытача мы выхаваем, такім ён будзе сёння, заўтра і потым: усё закладваецца з дзяцінства.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем