ГОД КНIГI НА АСІПОВІЧЧЫНЕ: 366 пазнавальных дзён

Работнікі
цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ў снежні правялі апошні этап маштабнай
асветніцкай кампаніі «Асіповічы — горад, які чытае”. Бібліятэкары з самага
пачатку мінулага года актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку і ажыццяўленне вялікай
колькасці тэматычных акцый, мерапрыемстваў, віктарын, сустрэч ды вечарын,
вывучалі чытацкія запатрабаванні, мадэрнізавалі свае фонды, займаліся
анкетаваннем, публікаваліся ў СМІ і выступалі па радыё і г.д.

Чытаем з дзяцінства

Асаблівая ўвага
была скіравана на прыцягненне да чытання хлопчыкаў і дзяўчынак малодшага і
падлеткавага ўзростаў. З гэтай мэтай бібліятэкары збіралі і арганізоўвалі
сумесныя з бацькамі «круглыя” сталы, конкурсную праграму «Самая чытаючая
сям’я”, дні чытацкіх дынастый, лекторыі, гульнёвыя трэнінгі. Падчас іх маладыя
таты і мамы маглі даведацца аб тым, як зацікавіць малых кнігай і навучыць іх
чытаць.

Дзейнічае ў
бібліятэцы і шмат разнастайных клубаў па інтарэсах. Сярод іх — узорны лялечны
тэатр «Ялінка”, які карыстаецца папулярнасцю сярод дзетак і дарослых.

Выдавецкая
дзейнасць

Асаблівая ўвага
ў ад-дзеле бібліятэчнага маркетынгу была нададзена падрыхтоўцы розных
біблія-графічных выданняў і методыка-бібліяграфічных дапаможнікаў, стварэнню
краязнаўчых бібліяграфічных баз дадзеных. Гэтай інтэлектуальнай прадукцыяй
цікавяцца літаратары, журналісты, навукоўцы, эколагі і другія. Выданні
адлюстроўваюць метадычны вопыт работы і з’яўляюцца практычнымі дапаможнікамі
для паспяховага ўвасаблення розных асветніцкіх ідэй у жыццё.

У 2012 годзе
ўбачылі свет унікальныя выданні цыкла «Аб’яднаныя кнігай”. Сярод іх — «Кніга —
сімвал дзяцінства”, «Асабліваму чытачу — асаблівая кніга”, «Кнігі з татай мы
чытаем”, «Прыёмная сям’я і кніга” і шмат іншых.

Новае і цікавае

На працягу года
ў нашу бібліятэчную сетку паступіла больш за 26 тысяч новых кніг, часопісаў і
перыядычных выданняў беларускага і расійскага выдавецтваў. Была набыта
спецыялізаваная літаратура для людзей, пазбаўленых зроку. Папулярнасцю сярод
чытачоў карысталіся аўдыякнігі.

Зараз амаль усе
бібліятэкі абсталяваны камп’ютарамі. Чытачы маюць магчымасць карыстацца
сканерам ці прынтарам, запісаць інфармацыю на электронныя носьбіты — усё для
зручнасці наведвальніка. Дарэчы, дзейнасць асіповіцкіх бібліятэк падрабязна
асвятляецца на спецыяльным сайце, дзе ка-рыстальнікі інтэрнэт-прасторы могуць
даведвацца не толькі пра праведзеныя акцыі, выставы і мерапрыемствы, але і
знайсці цікавыя спасылкі і карысную інфармацыю.

Дасягненні і
планы

Канец года
прынёс выдатныя навіны: гарадская дзіцячая бібліятэка атрымала дыплом II
ступені ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы дзіцячых
бібліятэк па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры «Ра-дзіма — бясцэнная
спадчына”, а аддзел маркетынгу раённай бібліятэчнай сеткі — першае месца на
лепшае метадычнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк вобласці па прафілактыцы
ВІЧ-інфекцыі.

Дырэктар
раённай ЦБС Анжэла Хлус адзначае, што гэта — вынік агульнай працы кожнага
работніка ўстановы. Бібліятэкары пры-клалі шмат намаганняў для таго, каб
ахапіць сваёй дзейнасцю максімальна вялікую колькасць асіпаўчан. I ніхто не
збіраецца спыняцца на дасягнутым.

Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем