Асіповіччына: ёсць першы шахматны майстар!

Прыемная вестка напрыканцы мінулага года
прый- шла на Асіповіччыну з Міністэрства спорту і турызму: у адпаведнасці з нормамі
і патрабаваннямі Адзінай спартыўнай класіфікацыі краіны Віталю Кулакову, які
двойчы запар — у 2011 і 2012 гадах — стаў чэмпіёнам рэспублікі сярод дрэнна
бачачых шахматыстаў, прысвоена спартыўнае званне «Майстар спорту Рэспублікі
Беларусь”.

Раней аматараў чорна-белых клетак з такім
высокім рангам у рэгіёне яшчэ не было, але першая ластаўка, цалкам верагодна,
не стане апошняй. Сутнасць у тым, што на крок наверх у спартыўным росце рэальна
можа разлічваць яшчэ адзін асіпаўчанін: Барыс Бліцко нядаўна ў другі раз стаў
шахматным каралём краіны па перапісцы — мацнейшы ў ІХ і ХІ чэмпіянатах — і
дакументы на прысваенне кандыдату ў майстры спорту больш важкага звання зараз
разглядаюцца ў адпаведных структурах.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем