“Сваякі” получили очередную награду

“Сваякі” получили очередную награду

Культура

Разам з песняй

Не так даўно ў пасёлку Глуша прайшоў XI раённы фестываль народнай творчасці і рамёстваў. Сёлета сюды прыехалі паспаборнічаць госці з сямі раёнаў Магілёўшчыны, у тым ліку і з Асіповіччыны.

— Для нас гэта быў шосты фестываль, — расказвае ўдзельніца народнага ансамбля народнай песні “Сваякі” Карытнянскага сельскага Дома культуры Аксана Муха. — Мелі раней дыпломы першай і другой ступені ў розных намінацыях. Зараз у рэгі-янальным конкурсе беларускай песні “Люблю цябе, Белая Русь!” занялі трэцяе месца. Выконвалі народныя песні “За нас, беларусаў” і “Гармонік грае”. Палічылі, што яны добра падыходзілі па тэматыцы конкурсу. I не памыліліся. Слухачам, якіх было значна больш, чым раней, нашы спевы вельмі спадабаліся. Штогод мы прыязджаем сюды не толькі спаборнічаць, але і атрымаць масу станоўчых эмоцый, сустрэцца з аднадумцамі. Сёлета тут выступала больш за 10 калектываў.

Зараз у ансамблі 15 чалавек рознага ўзросту, аб’яднаных любоўю да беларускай народнай песні. У жніўні кіраўніком стала малады спецыяліст Кацярына Рудзінская. Дзяўчына мясцовая і вядомая народнаму ансамблю, бо і раней заўсёды ўдзельнічала ў розных культурных мерапрыемствах раёна. Таму ў калектыве яна была ўжо амаль што роднай. Напэўна спевакоў чакае яшчэ шмат узнагарод. Няхай жа заўсёды льецца беларуская песня і трапляе кожнаму ў сэрца, бо няма нічога больш патрэбнага, чым захаваць роднае ў народзе!

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем