Красивая женщина, надежная жена, ответственная мама и настоящий офицер

Красивая женщина, надежная жена, ответственная мама и настоящий офицер

Асоба

Жыццёвыя ролі

Менавіта так сябры і знаёмыя могуць ахарактэрызаваць Галіну Пархамовіч, якая служыць у 1405 артылерыйскай базе боепрыпасаў у Вялікай Гарожы.

У свой час Галіна скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Некалькі год працавала ў школе. Аднойчы сустрэла сяброўку, якая ўжо служыла ў войску. Тая прапанавала змяніць месца працы, тым больш што чарцёжнікі ў арміі патрэбны. І вось так амаль выпадкова 26-гадовая дзяўчына стала ваеннаслужачым асобнага батальёна аб-слугоўвання камандавання сухапутных войскаў і да яго расфарміравання ў 2011-ым служыла ў чарцёжным бюро на розных пасадах. З дзясятак год таму мужа, таксама ваеннаслужачага, перавялі ў Гарожскую часць, куды з цягам часу перайшла і Галіна. З 2016-га яна — старшы памочнік начальніка штаба па кадрах і страявой часці, а ў 2017-м здала экзамены па прафесійна-службовай падрыхтоўцы і стала сапраўдным афіцэрам. І, як з упэўненасцю кажа старшы лейтэнант Пархамовіч, ніколі не шкадавала, што выбрала армію. Але ўсё ж самая важная роля ў жыцці Галіны, як і большасці жанчын, — матулі.

— 18-гадовы сын Глеб і дачушка Ганна, якой амаль 13, выраслі незаўважна! Як і ў любой мамы, былі і свае часовыя цяжкасці, і стомленасць, але пазітыву ўсё ж больш. Заўсёды адчуваю іх падтрымку! Хоць часам сэрца і шчыміць, што дзесьці менш увагі давялося удзяліць дзецям ва ўгоду службе, але яны і самі разумеюць, што бацькі-ваеннаслужачыя — справа сур’ёзная.

Як сумяшчаць усе ролі? Жанчына і сама не ведае, як адказаць адназначна. Але ж гэта жыццё — трэба паспяваць быць яшчэ і выдатнай матуляй, і добрай жонкай, і адказным работнікам, і добрым кулінарам. Такіх “яшчэ” вельмі шмат, і, здаецца, старшы лейтэнант спраўляецца выдатна!

Последние новости

Актуальнае

Погода на неделю в Беларуси: дожди в начале недели и летнее тепло к воскресенью

8 июня 2026
Читать новость
Общество

Донорство крови спасает жизни: 14 июня — Всемирный день донора крови

8 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 8 июня для всех знаков Зодиака

8 июня 2026
Читать новость
Общество

Когда хозяина больше нет: что по закону происходит с питомцами после смерти владельца

7 июня 2026
Читать новость
Общество

Юрый Суравец нават не ўяўляе свайго рабочага дня без аўтамабільнай баранкі. Яно і зразумела: паўвека за рулём!

7 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 июня для всех знаков Зодиака

6 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем