Освещение улиц — тема важная

Освещение улиц — тема важная

Камунальная гаспадарка

Каб не набіць ліхтар на твары

Восенню заўважна скарачаецца светлавы дзень. Нярэдка неба засланяюць хмары, а туман і частая імжа не дадаюць святла. Ды і сонца заходзіць усё раней і раней. І тым не менш усе хочуць, каб на дварэ было светла і ўтульна. Ці ўлічваюць сезонныя асаблівасці камунальнікі, якія адказныя за вулічнае асвятленне горада, спыталіся ў начальніка службы электрагаспадаркі УКП ЖКГ Сяргея Чудакова:

— Ліхтары зараз запальваюцца з мінімальным удзелам чалавека. У сістэме асвятлення горада выкарыстоўваюцца астранамічныя рэле, якія ўлічваюць даўгату дня, час усходу і заходу сонца, у адпаведнасці з гэтым і ўключаюць святло. Цэнтральная вуліца райцэнтра, а таксама Юбілейная, Інтэрнацыянальная, Рабоча-Сялянская, 60 гадоў Кастрычніка, пуцеправод і некаторыя іншыя ўчасткі асвятляюцца да 2 гадзін, астатнія — да поўначы.

Сёлета многія свяцільнікі замянілі на святлодыёдныя, што садзейнічае энергазберажэнню і лепшаму асвятленню. Такія работы, напрыклад, правялі на вуліцах Чарняхоўскага, у гарадскім парку, каля вадаёма, на вакзале, пло-шчы Леніна.

Сёння ліхтары ўстаноўлены практычна на ўсіх вуліцах і завулках. Калі жыхары звяртаюцца з якімі-небудзь нараканнямі — выязджаем, разбіраемся на месцы.

На раёне пытанні асвятлення населеных пунктаў рашаюцца ў тандэме сельсавет — энергетыкі. Галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Марына Куліш паведаміла, што сельвыканкамы складаюць графік асвятлення сваіх населеных пунктаў, які замацоўваецца адпаведным рашэннем органа мясцовага кіравання. Пры гэтым улічваюцца асаблівасці. Напрыклад, распарадак работы ферм і чыгуначных станцый. Калі ўмовы змяняюцца, прымаецца новае рашэнне, якое ў абавязковым парадку дасылаецца ў раён электрасетак.

Галоўны інжынер Асіповіцкага раёна электрычных сетак Аляксандр Філонаў растлумачыў, што работнікі іх прадпрыемства дзейнічаюць у адпаведнасці з прадастаўленым графікам і запальваюць, а таксама тушаць святло ва ўказаны час. Калі перагараюць лямпы напальвання ў вулічных ліхтарах, іх замяняюць на святлодыёдныя. Так крок за крокам ідзе замена абсталявання. У вясковым асвятленні таксама выкарыстоўваюцца рэле, якія паступова замяняюцца на сістэму дыстанцыйнага кіравання, на якое перайшло ўжо каля паловы населеных пунктаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость