С августа по октябрь в Осиповичах прошло три концерта народного духового оркестра

С августа по октябрь в Осиповичах прошло три концерта народного духового оркестра

Культура

У гарадскім садзе іграе духавы аркестр…

Са жніўня па кастрычнік на базе раённага Цэнтра культуры і вольнага часу прайшло тры канцэрты народнага духавога аркестра

Многія гледачы, сярод якіх былі не толькі гараджане, але і жыхары раёна, цікавіліся, што гэта за калектыў.

Так, аркестр існуе пры РЦК ужо больш за 25 гадоў. Але на працягу гэтага тэрмі-ну працаваў з рознай мерай актыўнасці.

Зараз калектывам кіруюць Андрэй Жалток і Наталля Галякова. Задзейнічаны ў ім людзі розных заняткаў: работнікі завода аўтаагрэгатаў, УКП ЖКГ і культуры, ваеннаслужачыя, студэнты і пенсіянеры. І не толькі асіпаўчане. Напрыклад, барытаніст Уладзімір Фамін прыязджае на рэпетыцыі з Бабруйска, дзе ён жыве. Аказваецца, у яго родным горадзе няма падобных згуртаванняў.

Андрэй Жалток расказвае, што знайсці музыканта-духавіка няпроста. У горадзе не так і многа людзей, якія на дастатковым узроўні валодаюць тым ці іншым інструментам, ды і тых цяжка ўгаварыць стаць удзельнікамі аркестра, бо гэта — рэпетыцыі кожныя выхадныя. А пасля напружанага тыдня многія аддаюць перавагу адпачынку з гаджатам у руках або рабоце на дачы. Да таго ж удзельнікі аркестра іграюць на ўласных інструментах, бо ва ўстанове культуры духавых інструментаў няма.

І тым не менш ёсць аматары, з якіх уласна і складаецца калектыў аркестра. Яны з задавальненнем дораць землякам шчаслівыя імгненні сустрэчы з прыгожай “жывой” музыкай. А рэпертуар падбіраюць, улічваючы пажаданні гледачоў, для многіх з якіх наведванне канцэрта — гэта вяртанне ў маладосць, успаміны пра блізкіх і зарад пазітыўных эмоцый.

У планах аркестра — уключэнне ў рэпертуар беларускіх твораў, каб далучаць землякоў да багатай культуры свайго народа.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

9 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие «Родительский контроль!»

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичская РОС ДОСААФ встретила День Независимости новыми предложениями

9 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе ограничат продажу спиртного. Рассказали, когда

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июля для всех знаков зодиака

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем