Рассказываем о жизни Татарковской школы

Рассказываем о жизни Татарковской школы

Сярэдняя школа

Буднія раніцы запаўняюць дзіцячымі галасамі Татаркаўскую сярэднюю школу ў дзевяць гадзін. Многія навучэнцы і практычна ўсе настаўнікі ўстановы прыязджаюць сюды з горада роўна за 15 хвілін да пачатку заняткаў. Зараз тут атрымліваюць адукацыю 55 вучняў, але толькі 36 з іх — мясцовыя жыхары.

— Калісьці ў нас было шмат вучняў, — распавядае дырэктар школы Марына Гірэнка. — Сёння ж класам з напаўняльнасцю ў 6 чалавек нікога не здзівіш. Праца ў іх мае сваю спецыфіку, якую, безумоўна, трэба ўлічваць кожнаму педагогу. Напрыклад, дадатковых заданняў павінна быць падрыхтавана больш, бо часу на прамыя зносіны з кожным вучнем у настаўніка звышдастаткова, таксама маюцца і абмежаванні ў правя-дзенні некаторых формаў уро-каў, напрыклад, групавая работа ў большасці класаў прос-та немагчыма. Школьнікам складаней, таму што адказваць даводзіцца на кожным занятку. Але для якасці ведаў гэтая складанасць — карысная.

У працы педагога ў такой школе ёсць нямала пераваг. Настаўнік жыве жыццём дзяцей: добра ведае кожнага вучня, яго бацькоў, братоў і сясцёр, становішча дзіцяці па-за школай, чым жыве, якія ў яго здольнасці, захапленні, жаданні, умовы жыцця. Кантакт у нашага настаўніка з вучнямі і іх сем’ямі даволі цесны.

…Школьны дзень у пасёлку некалькі адрозніваецца ад гарадскога. Канечне, усюды ёсць магчымасць наведваць гурткі і факультатывы, але ў Асіповічах дзеці прыходзяць дадому, а вось каб даехаць з Татаркі ў горад пасля заняткаў, трэба чакаць паловы на сямнаццатую гадзіну. Раней ішоў цягнік у Асіповічы ў абедзенны час, але ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй расклад змянілі. Вось і атрымліваецца, што вучні з горада праводзяць у школе амаль працоўны дзень. Але наконт гэтага ніхто не хвалюецца, бо ёсць магчымасць выканаць хатнія заданні, падрыхтавацца да заняткаў з дапамогай настаўнікаў, якія таксама знаходзяцца ў школе ўвесь дзень. Тут функцыянуюць дзве групы падоўжанага дня, педагогі арганізуюць класныя і інфармацыйныя гадзіны, розныя факультатывы і гурткі, таму дзеці да шаснаццаці гадзін не сядзяць без справы. У будынку школы працуе філіял ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў № 2 г. Асіповічы”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі набываюць яшчэ і музычную адукацыю. Зараз пераважна займаюцца на піяніна і цымбалах. Раней многія не жадалі вучыцца пасля заняткаў, але цяпер погляды змяніліся: вучні разумеюць, што ёсць перавага ў выкананні практыкаванняў пад наглядам настаўніка.

Малады спецыяліст Арцём Пашкевіч праводзіць урок матэматыкі. Каля дошкі — 10-класніца Кацярына Краўцова

Класы з першага па пяты — самыя маленькія. У іх навучаецца ад двух да чатырох дзяцей. Больш за ўсё школьнікаў у адзінаццатым — 10 чалавек. Калі ў класе мала дзяцей, на свавольствы няма часу. Вучні разумеюць, што тут яны як на далоні. Таму амаль усе школьнікі навучаюцца добра, а дзевяцікласнікі ўвогуле выдатнікі. У прошлым годзе выпускнікі парадавалі: амаль усе паступілі ў ВНУ і каледжы, сталі студэнтамі.

Харчаванне ў школе двухразовае. Некаторыя вучні прывозяць з сабой штосьці з дому, каб сілкавацца не па раскладзе.

Вельмі добра прыжыліся тут электронныя дзённікі і журналы. Бацькі часта правяраюць, якія практыкаванні былі заданы, якія адзнакі атрымалі, што дзеці праходзілі на ўроках.

— За гады працы бачыла розных дзяцей, — расказвае Марына Мікалаеўна. — Перакананая ў тым, што вучні маленькай школы больш добрыя і адкрытыя. Яны заўсёды далучаюцца да сумеснай працы. А гарадскія рабяты ўвогуле вельмі цікавяцца і, нават, здзіўляюцца нейкім звыклым для сельскіх хлапчукоў і дзяўчат справам. Напрыклад, калі мы выкопваем бульбу ці праполваем школьны агарод.

Зараз моладзь мэтанакіраваная, ведае, чаго жадае ад жыцця. І, трэба сказаць, праца ў рабят у пашане. Яны стараюцца зарабіць свае грошы, напрыклад, збіраюць ягады ці грыбы. Бацькі дзяцей актыўна дапамагаюць школе, нават самі вызываюцца пафарбаваць ці штосьці падмаляваць, адрамантаваць. Тут жа кожны ведае адзін аднаго, таму час ад часу аб’ядноўваемся для сумеснай работы. Цесна супрацоўнічаем з нашым клубам, сельсаветам, амбулаторыяй урача агульнай практыкі. Загадчык клуба і педагог-арганізатар школы праводзяць сумесныя культурныя мерапрыемствы, у якіх дзеці заўсёды прымаюць       удзел. Медыкі наведваюць адкрытыя заняткі на тэму здаровага ладу жыцця.

Школа адносіцца да гарадскіх, таму ў розных конкурсах і алімпіядах мы павінны прымаць удзел на ўзроўні, напрыклад, той жа СШ-1, дзе вучыцца больш за тысячу дзяцей. Прыемна, што татаркаўскія вучні паспяхова канкурыруюць з асіповіцкімі і займаюць высокія месцы. Канечне, у розных дзяцей розныя здольнасці да прадметаў, таму адзін з прыярытэтных напрамкаў працы педагогаў — правільна зарыентаваць вучняў на жыццёвым шляху, раскрыть індывідуальныя схільнасці, развіць творчыя здольнасці і ў агульным дапамагчы самавызначыцца і рэалізавацца.

А яшчэ татаркаўскія педагогі спадзяюцца, што мясцовая моладзь не будзе з’язджаць з малой радзімы, а асіпаўчане, улічваючы невялікую адлегласць ад горада, ацэняць магчымасць вучыцца ў класе з камфортнай напаўняльнасцю і прыйдуць вучыцца да нас.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость