Асиповицкия электрыки: з гарантыяй!

Без нармальнага энергазабеспячэння работа ўсёй інфраструктуры чыгункі немагчыма ў прынцыпе, таму гэту гаспадарку можна аднесці да ключавых звенняў дзеля нармальнага жыцця нашага вузла. Натуральна,
сама яна павінна быць
прыкладампрацаваць устойліва, надзейна і стабільна. І прыемна, што размова з кіраўнікамі якраз пацвярджае гэта.

Сяргей ГАРЭЦКІ, начальнік Асіповіцкага раёна Магілёўскай дыстанцыі электразабеспячэння:

 — Сёння ў калектыве 31 чалавек, абслугоўваем 360 кіламетраў высокаі нізкавольтных ліній электраперадачы, 32 трансфарматарныя
падстанцыі, аўтаблакіроўку і прадольнае электразабеспячэнне чыгункі на ўчастках Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцейда Слуцка і Салігорска, Рабкора і Чырвонага Берага, Ялізава і Градзянкі.

Правялі мадэрнізацыю
абсталявання
на асобных трансфарматарных падстанцыях, своечасова займаемся прафілактыкай і г.д. — карацей, робім многа чаго, каб энергазабеспячэнне на чыгунцы было надзейным. Не забываючыся, безумоўна, трымаць на кантролі і станоўча вырашаць пытанні паляпшэння ўмоў працы і адпачынку сваіх людзей. Якія ў абсалютнай большасціінжынер па тэхдакументацыі Алена Кулеўская, электрамеханік Міхаіл Міхадзюк, электраманцёры Аляксандр Доўгаль і Леанід Варабей і другіяпрацуюць навыдатна”. Так што за зробленае нам не сорамна.

Сяргей ЗАЙЦАЎ,

начальнік Асіповіцкага раёна
кантактнай сеткі:

Наш калектыў удвая меншы — 16 чалавек. Абслугоўваем 70 кіламетраў разгорнутай даўжыні кантактнай сеткі на ўчастку АсіповічыТалька, забяспечваем надзейнае электразабеспячэнне ланцугоў СЦБ, вонкавае асвятленне станцый, прыпыначных пунктаў і пераездаў, вырубаем прасекі ўздоўж ліній, мяняем правады, ізалятары, фіксатары, асвятляльныя лямпы і іншае. Прымаем актыўны ўдзел у мантажы кантактнай сеткі па станцыі Асіповічы-1, шмат чаго робім на ўчастку да Жлобіна і г.д. Для выпраўлення пашкоджанняў на лініі без заняцця перагонаў і пуцей станцыіінакш кажучы, без адмены электрацягнікоў — скарыс-тоўваем
спецмашыну з усім неабходным

Свае абавязкі належным чынам выконваюць усеразумеюць, што ад кожнага залежыць своечасовае сканчэнне работ па электрыфікацыі ўчастка і пуску электрычкі да Бабруйска. І нашы людзіякраз галоўнае багацце. Старшы электрамеханік Георгій Дамарад, напрыклад, працуе з 1975 года, вопыт мае вялікі, таму зараз апякаевучыць маладых спецыялістаўэлектраманцёраў Аляксея Радчанку і Сяргея Кірыенку. На добрым рахунку машыніст Васіль Аўдзееў, вадзіцелі Андрэй Плятко і Андрэй Рошчын, механік па тэхдакументацыі Дзмітрый Віцянкоў, электраманцёр Васіль Дрэнь. Ну, а калі ёсць добрыя кадры, дык і справы ідуць на лад,
правільна?

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Общество

Действия субъектов хозяйствования для обеспечения исполнения обязанностей по использованию электронных накладных и подачи сведений в программный комплекс «Система прослеживаемости товаров»

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 22 июля для всех знаков зодиака

22 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Самарской области России создавать совместные предприятия

21 июля 2025
Читать новость
Общество

С 4 августа Беларусбанк вводит новые меры безопасности для защиты клиентов

21 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси интересен опыт Самарской области в ракетостроении и самолетостроении 

21 июля 2025
Читать новость
Здравоохранение

Здоровое питание: мифы и реальность

21 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем