Сегодня исполняется 100 лет образования ППСМ Министерства внутренних дел Республики Беларусь

Сегодня исполняется 100 лет образования ППСМ Министерства внутренних дел Республики Беларусь

Сёння — 100 гадоў стварэння ППСМ МУС Рэспублікі Беларусь

Стагоддзе на пасту

29 верасня 1920 года на тэрыторыі Беларускай ССР утворана патрульна-паставая служба міліцыі

У далейшым неаднаразова мянялася назва гэтай службы, якая цяпер з’яўляецца адным з структурных падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, але неабходнасць у яе працы была заўсёды і мэта заставалася адзінай — ахова правапарадку і грамадскай бяспекі.

У Асіповіцкім ГРАУС ППСМ пачала функцыянаваць у ліпені 1982 года і складалася тады з пяці супрацоўнікаў. Камандзірамі яе ў розны час былі капітан міліцыі Вячаслаў Казлоў, маёры міліцыі Юрый Гарбачоў, Аляксандр Баразна, Уладзімір Волкаў, Уладзімір Плют. З сакавіка 2017 года ўзвод патрульна-паставой службы міліцыі РАУС узначальвае маёр міліцыі Вадзім Чаропка:

— Задачы падраздзялення тычацца перш за ўсё недапушчэння і спынення правапарушэнняў і злачынстваў у грамадскіх месцах, забеспячэння бяспекі асіпаўчан, за-трымання асоб, якія здзейснілі злачынствы і хаваюцца ад следства або суда, таксама садзейнічаем іншым падраздзяленням РАУС, людзям, якія сталі ахвярамі злачынства ці няшчаснага выпадку, прадухіляем супрацьпраўныя замахі на здароўе і маёмасць грамадзян, забяспечваем правапарадак пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і г.д.

Ахова грамадскага парадку зараз важная як ніколі. І значная роля тут належыць  19 супрацоўнікам патрульна-паставой службы міліцыі, якія выступаюць у якасці змагароў са злачыннасцю на вуліцах, плошчах, у парках і іншых грамадскіх месцах. Дзень у патрульных пачынаецца з інструктажу, на якім адпрацоўваюцца прыёмы самаабароны і праводзіцца праверка ведаў супрацоўнікаў, аналізуецца аператыўная абстаноўка ў горадзе і падводзяцца вынікі мінулых сутак, пасля чаго ставяцца задачы на будучае дзяжурства. Маршруты патрулявання 7 нарадаў плануюцца згодна з аператыўным становішам у горадзе. Так, калі на “Чарняхоўцы” ўзрасла колькасць фактаў хуліганства і крадзяжоў веласіпедаў, сталі выстаўляць там дадатковы нарад, што дабратворна паў-плывала на аператыўную абстаноўку ў гэтым мікрараёне. І ў цэлым па раёне падобных злачынстваў рэгіструецца менш — безумоўна, у тым ёсць і заслуга патрульна-паставой службы.

У падраздзяленні служаць дастаткова вопытныя супрацоўнікі, напрыклад, памочнікі камандзіра ўзвода Андрэй Бяляўскі і Генадзь Дастанка (дарэчы, апошні з’яўляецца студэнтам Акадэміі МУС), міліцыянер узвода ППСМ Аляксей Казакоў, міліцыянеры-вадзіцелі Аляксей Паўлавец і Міхаіл Купрыянчык. Ёсць і “навабранцы”, што служаць каля года: міліцыянеры ўзвода ППСМ Дзмітрый Цераш, Яўген Пілюк, Дзмітрый Тумашык і міліцыянер-вадзіцель Раман Мароз.

Дарэчы, маладыя хлопцы — выпускнікі школ нашага раёна: калі раней для кандыдатаў абавязковай умовай была служба ў арміі, то зараз учарашнія вучні СШ могуць пайсці служыць у міліцыю. Аднак ёсць адно але: перш трэба прайсці адбор, у тым ліку медыцынскі агляд з адзнакай усіх спецыялістаў “здаровы”, і, перад тым як прыступіць да выканання службовых задач, абавязкова атрымаць першапачатковую падрыхтоўку на базе навучальных устаноў і Вучэбнага цэнтра МУС, якая доўжыцца паўгода.

Мужнасць і цвёрдасць характару, вытрымка і самавалоданне, смеласць і самаадданасць, высокая прававая і фізічная падрыхтоўка. Вось далёка не поўны пералік якасцей, якімі павінен валодаць супрацоўнік ППСМ, і менавіта па гэтай прычыне наша служба па праве лічыцца кузняй міліцэйскіх кадраў. Так, адзін з першых міліцыянераў патрульна-паставой службы ГРАУС, камандзір аддзялення Рыгор Пышны пасля служыў у многіх падраздзяленнях райаддзела і ў кожным з іх — толькі выдатна; Аляксандр Календа пасля чатырох гадоў службы ў ППСМ здолеў паспяхова прымяніць свае веды і навыкі на пасадзе эксперта-крыміналіста… Назваў толькі малую частку імёнаў: служба ў ППСМ дае каласальны прафесійны і жыццёвы вопыт, які дапамагае стаць добрым аператыўным работнікам, участковым інспектарам міліцыі, у перспектыве — кіраўніком. Напрыклад, прафесійны шлях аднаго з маіх папярэднікаў, Уладзіміра Волкава, пачынаўся і скончыўся ў ППСМ, ды і сам прыйшоў на міліцэйскую службу ў гэта падраздзяленне, якое цяпер узначальваю. Так што сардэчна запрашаем у патрульна-паставую: гэта добры старт!

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость