Асіповічы сельскагаспадарчыя: работ хапае і зімой

Ад 2013 года ў сельскай гаспадарцы раёна чакаецца многа пазітыўных перамен. У жывёлагадоўлі закладваўся для гэтага надзейны падмурак на працягу не аднаго месяца: паўсюдна была разгорнута і актыўна працягваецца зараз рэканструкцыя ферм.

Будаўніцтва новых сельгасаб’ектаў пастаянна на кантролі ў старшыні райвыканкама Пятра
Шукаловіча, таму н
аведванне ферм ужо даўно стала абавязковым пунктам у яго раскладзе работы. Вось і пазаўчора кіраўнік раёна пабываў на будаўнічых пляцоўках калгасаў «Новы шлях”, «Лапічы” і філіяла «Белшынаагра” ААТ «Белшына”. Дарэчы, у апошнім сельгаспрадпрыемстве будаўніцтва вядзецца па сваім адметным плане: побач з новай робатызаванай фермай узводзяцца памяшканні для вырошчвання рамонтнага маладнякуменавіта такая вытворчая неабходнасць у гаспадаркі. Будоўля ажыццяўляецца за ўласныя сродкі ААТ «Белшына”. Кошт аб’екта ў бягучых цэнах    31 мільярд 500 мільёнаў рублёў, з якіх на сёння ўжо асвоена больш за трэць.

***

Пад яравую сяўбу ў раёне запланавана ўнесці 215 тысяч тон арганікі. Актыўна вядуцца работы па яе нарыхтоўцы і вывазе ў філіяле «Белшынаагра” ААТ «Белшына”, калгасах «Чырвоны ўдарнік” і «Новы шлях”. У гэтых гаспадарках, дарэчы, і самыя вялікія заданні — 50.500, 25.500 і 19.500 тон адпаведна. Сур’ёзныя аб’ёмы па арганіцы патрабуюцца і ў «Авангардзе” 26.500. На сёння ў сельгаспрадпрыемствах ужо назапашана больш за 113 тысяч тон, у тым ліку каля 98 тысяч вывезена на палі і больш за 30 — унесена. Пакуль не было снегавога покрыву, падкарміць раллю гноем, які, дарэчы, утрымлівае азот, калій, кальцый, магній, фосфар і іншыя карысныя мікраэлементы, паспелі самыя руплівыя гаспадары. I яны не прагадаюць: угнаенне пад яравую сяўбу сапраўды лепш уносіць з восеніправядзенне гэтай працэдуры вясною прыводзіць да затрымкі тэрмінаў палявых работ, пераўшчыльненню глебы, што ў сваю чаргу ўплывае на будучы ўраджай.

Днямі СВК «Калгас «Лапічы” наведаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, які разам з іншымі пытаннямі азнаёміўся і з транспарціроўкай арганічных угнаенняў на палеткі. У гаспадарцы, як адзначыў кіраўнік сельгаскааператыву Мікалай Аляшкевіч, справы ідуць нядрэнна: ужо нарыхтавана 6.500 тон з 10.500 запланаваных, у тым ліку вывезена 6.000 і 3.100 унесена. А вось калгасам «Карытнае”, «Каўгарскі” і «Ясень” у гэтым плане трэба абавязкова прыбавіць.

Последние новости

Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем