В Осиповичском районе началась заготовка сахарной свеклы

В Осиповичском районе началась заготовка сахарной свеклы

Ураджай-2020

Адкуль бярэцца саладосць

Нарыхтоўка цукровых буракоў пачалася ў верасні

Восень — пара жоўта-чырвонага лісця і дажджоў, напоўненая пахам дыму кастроў і абавязкова нарыхтоўкай гародніны. Вось тут ужо шмат варыянтаў “што-куды-навошта”. З цягам часу чалавек навучыўся вырабляць з дароў прыроды розныя прысмакі, галоўнай з якіх і, верагодна, асноўнай з’яўляецца цукар. Вырабляецца гэты салодкі прадукт з цукровых буракоў амаль 300 гадоў. Як нарыхтоў-ваюць караняплод, даведаліся на Асіповіцкім буракапрыёмным пункце Слуцкага цукроварафінаднага камбіната.

Сезон тут распачалі 1 верасня, як і прадугледжана тэхналагічным графікам. Возяць сюды буракі для адпраўкі перапрацоўшчыку з чатырох раёнаў: Асіповіцкага, Бабруйскага, Пухавіцкага і Кіраўскага. На 24 верасня тут было прынята больш за 30,3 тыс. тон, у тым ліку 10,2 тыс. — з нашых палеткаў. Сёлета ў нарыхтоўцы прымаюць удзел тры сельгаспрадпрыемствы, якія здалі на буракапрыёмны пункт па даных на тое ж 24 верасня: 3 964 — ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, 2 592 — філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і 468 — ААТ “Авангард-Ніва”. Таксама займаецца салодкімі караняплодамі фермерская гаспадарка “АграАўтаНова”, якая здала 3 187 т расліннай сыравіны. За суткі з дапамогай БУМаў тут чысцяць ад зямлі і травы каля дзвюх тысяч тон. Потым караняплоды адпраўляюць на перапрацоўку на галаўное прадпрыемства.

Зараз буракапрыёмны пункт працуе з 8 да 17 гадзін у “спакойным” рэжыме. Пакуль усе караняплоды адразу ідуць на перапрацоўку. Буракі яшчэ набіраюць вагу і цукрыстасць, бо перастаюць расці толькі калі тэмпература становіцца ніжэйшай за 5°С. Пакуль што на-  двор’е спрыяльнае, таму нарыхтоўшчыкі чакаюць большы ўра-джай. Кастрычніцкія ж караня-плоды будуць праходзіць сарціроўку: для захавання ці адразу на перапрацоўку.

 

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем