Все сельскохозяйственные организации Осиповичского района готовятся к зимне-стойловому периоду

Все сельскохозяйственные организации Осиповичского района готовятся к зимне-стойловому периоду

Жывёлагадоўля

Адказны час

Для чалавека зіма пачынаецца напрыканцы лістапада, але запаўняць засекі ён пачынае загадзя. І калі для нас “загатоўкі” — справа прывычная і знаёмая, то для рагулі такія змены нясуць значны стрэс. Справа ў тым, што перавод жывёлы з летняга пашавага перыяду на зімова-стойлавае ўтрыманне прадугледжвае істотнае змяненне ў харчаванні, што патрабуе пэўнага часу для адаптацыі. Таму ў пераходны перыяд вельмі важна, каб каровы прывыкалі да стойлавага рацыёну паступова. Працэс гэты не аднадзённы: нельга сёння пасвіць жывёлу, а заўтра пакінуць у кароўніку. Чым хутчэй жывёлы адаптуюцца да новых умоў    утрымання, тым менш будуць страты малака. Каляндарная зіма ў жывёлаводаў пачынаецца 15 кастрычніка, але тэрмін гэты ў нейкай меры ўмоўны. Пастаноўка дойнага статка ў памяшканні заўсёды пачынаецца ў верасні.

— Знізіць або зусім пазбегнуць стрэсавых з’яў пры пераводзе кароў і захаваць іх прадукцыйнасць можна правільным кармленнем, — расказала намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алена Кадуш. — Галоўныя ўмовы — забеспячэнне дастатковай колькасцю кармоў і паступовасць прывучання да новых. Ва ўсіх гаспадарках раёна вядзецца актыўная нарыхтоўка кукурузнага сіласу. Па стане на 23 верасня яго закладзена 48 тысяч тон. Таксама на зіму ўжо назапашана 35% да задання сена і 65% — сенажу. Засекі папаўняюцца што-дзённа, таму гэтыя лічбы не канчатковыя.

Зараз вялікі груз адказнасці ляжыць на заатэхніках, якія непасрэдна і арганізуюць перавод дойнага статка ў “зімовы рэжым”. У харчаванне рагулям паступова ўключаецца сена, сянаж, потым будзе паўнацэнная кармасумесь сена, сенажу і сіласу.

Сёння можна сказаць, што каровы адаптуюцца да новага рацыёну кармлення ў планавым рэжыме. Вялікіх скокаў няма. Усяго ж на фермах сельгаспрадпрыемстваў раёна налічваецца 21 653 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 7 050 дойных кароў.

Таксама важна падрыхтаваць да зімоўкі рагуль і памяшканні. На аб’ектах праводзіцца дэзынфекцыя, уцяпляюцца і пры неабходнасці рамантуюцца дзверы, вокны, дахі, падлогі, бар’еры, агароджы станкоў і гэтак далей. Інжынерныя службы наладжваюць каналізацыйныя і вентыляцыйныя каналы, сістэмы падачы вады ў паілкі. Усё гэта праводзіцца пасля механічнай ачысткі падлог, кармушак, панэляў сцен і выдалення рэшткаў гною і смецця. Ветэрынары назіраюць за жывёлай і праводзяць дэзынсекцыю.

Канечне, гэты перыяд няпросты для жывёлаводаў і, можна сказаць, з’яўляецца вынікам працы гаспадаркі ў цэлым. Бо пераход дойнага статка з летняга пашавага перыяду на зімова-стойлавае ўтрыманне без страт у вытворчасці “малако-мяса” залежыць ад зладжанай і адказнай работы ўсіх працаўнікоў сельгаспрадпрыемства.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем