Комсомольцы Беларуси отмечают 100-летие ЛКСМБ

Комсомольцы Беларуси отмечают 100-летие ЛКСМБ

Дата

“Нам было цікава!”

У кастрычніку 2018 года векавы юбілей адзначыла адно з найбольш буйных, вядомых, а для многіх і лёсавызначаючых грамадскіх аб’яднанняў — Усесаюзны Ленінскі камуністычны саюз моладзі. Хутка — 24 верасня 2020 года — святкуе сваё стагоддзе Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі.

…Пачалося ўсё ў 1920 годзе на Усебеларускім з’ездзе камсамола, дзе было арганізацыйна аформлена стварэнне Камуністычнага саюза моладзі Беларусі. Юнакі і дзяўчаты з усёй адданасцю падключыліся да дзейнасці аб’яднання. Яны былі актыўнымі ўдзельнікамі партызанскага руху, пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі, стварэння энергетычнага і нафтагазавага комплексаў рэспублікі. Дзясяткі тысяч маладых людзей удзельнічалі ў будаўніцтве Бярозаўскай і Лукомльскай ГРЭС, Гродзенскага вытворчага аб’яднання “Азот”, Полацкага і Мазырскага нафтаперапрацоўчых заводаў, трох Салігорскіх калійных камбінатаў, працавалі на меліярацыі зямель беларускага Палесся. Беларускія студэнцкія атрады выязджалі на будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага і культурна-бытавога прызначэння Сібіры, Урала, Карэліі, Якуціі,   масава ўдзельнічалі ў асваенні цалінных зямель, ударна працавалі на будоўлях Ваза, КамАЗа, БАМа. Маладзёжная арганізацыя — камуністычная па мэтах, палітычная па характары, самадзейная па метадах — цалкам аб’ядноўвала юнакоў і дзяўчат БССР. І, зразумела, ЛКСМБ быў актыўным памочнікам і рэзервам Кампартыі Беларусі.

У снежні 1991 г. на XXX з’ездзе беларуская маладзёжная арганізацыя спыніла сваё існаванне. Пасля распаду СССР яе функцыі ў нашай краіне перанялі Саюз моладзі Беларусі, а пазней — Беларускі патрыятычны саюз моладзі, якія ў 2002 годзе аб’ядналіся ў дзяржаўную маладзёжную арганізацыю — БРСМ.

У гэтыя дні ў краіне прахо-дзяць святы, сустрэчы сённяшніх і тагачасных маладзёжных лідараў, прысвечаныя 100-годдзю ЛКСМБ. Напрыклад, дэлегацыя Асіповіцкага раёна — былыя камсамольцы Людміла Ждановіч і Антаніна Сцяпанава і актывісты БРСМ Анастасія Гоціна і Алена Надзеявец — 23 верасня накіруецца ў абласны цэнтр для ўдзелу ва ўрачыстым юбілейным мерапрыемстве. А ў чацвер дэлегаты ад асіповіцкай моладзі запрошаны на рэспубліканскае святкаванне   100-годдзя ЛКСМБ у Мінску. На раённым узроўні прадстаўнікі розных пакаленняў падзеляцца вопытам, ідэямі,   успамінамі, абмяркуюць розныя праблемы і пытанні моладзі ў пачатку кастрычніка ў мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі, які, дарэчы, узначальвае адзін з былых маладзёжных лідараў Антаніна Сцяпанава.

Вось што ўспамінае пра камсамольскія будні яшчэ адна актывістка — Тамара Патапейка, асноўная дзейнасць якой у камсамоле прыйшлася на 80-я гады мінулага стагоддзя:

— Па-першае, нам было цікава. Па-сапраўднаму цікава. Мы нават не задумваліся, ці патрэбна ўступаць у камсамол. Натуральна, патрэбна! Гэта лічылася асаблівым і важным жыццёвым этапам, можна сказаць, стылем жыцця.

Зразумела, вельмі моцнай была ідэалогія, на якую смела абапіраліся. Усё было літаральна прасякнута нейкім добрым, светлым патрыятызмам. Мабыць, ён і быў тым самым стрыжнем для большасці і стаяў у аснове ўсяго разам з працавітасцю, пераемнасцю пакаленняў.

Яшчэ адна яркая адметнасць камсамола — калектывізм. Мы ўсе былі аднолькава роўныя, без праблем дапамагалі адзін аднаму, падтрымлівалі, былі разам у радасці і ў бядзе. Будаўнічыя атрады, суботнікі, турыстычныя паходы, дэманстрацыі — аб’ядноўвала літаральна ўсё.

Райкам камсамола іграў сур’ёзную ролю ў жыцці моладзі, накіроўваў, дапамагаў вырашыць важныя пытанні. А грамадства ў цэлым было духоўна багатым. Цікава, што хоць камсамол і адмаўляў рэлігію, але ў нашых Уставах было шмат падобнага с хрысціянскімі запаветамі: любіць бліжняга, паважаць старэйшых, не падманваць… І мы верылі, мы хацелі, мы рабілі! Мы так жылі. Так, магчыма ў бытавым плане саступалі іншым краінам, але не выключаю, што гэта і давала тую самую духоўнасць. Усё рабілася на карысць чалавека. І ў гэтым — дабро, духоўнасць і альтруізм — і была сіла тагачаснага маладзёжнага аб’яднання.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем