Хроника происшествий. Осиповичи

Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зафіксавана 12 ДТЗ, папярэджана 116 правапарушэнняў, пакарана 5 “бяспраўнікаў”, два з якіх паўторна, тры нецвярозыя вадзіцелі, два аўтамабілісты, што парушылі правілы пераезду пешаходных пераходаў, і 26 — перавозкі дзяцей. Падчас мерапрыемства “Колаў менш — небяспекі больш” за парушэнні да адказнасці прыцягнута 20 карыстальнікаў мотатранспарту, у тым ліку тры без ва-дзіцельскага пасведчання, адзінка мотатранспарту дастаўлена на штрафстаянку.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: сёння — Дзень без аўтамабіля (падрабязнасці ў рубрыцы “Ахова навакольнага асяроддзя”).
Аддзелам Дэпартамента аховы раскрыта злачынства, звязанае з незаконным абаротам наркасродкаў; да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 3 асобы, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 4 — парушылі ПДР.
ІАЖіРС складзена два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, адзін — лесакарыстання.