В Осиповичском районе сеют озимые культуры

В Осиповичском районе сеют озимые культуры

Сельская гаспадарка

Восеньскія справы на палях

6 700 гектараў — менавіта такую плошчу, па словах першага намесніка кіраўніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрыя Куліка, у раёне зоймуць азімыя культуры. 3 767 га адведзена пад жыта, 2 001 — трыцікале, 932 — пшаніцу. Што тычыцца рапсу, то планавыя 1 200 гектараў ужо засеяны. Найбольш актыўна ажыццяўляюцца работы ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”: тут на ўчарашнюю рані-цу выканана 45% да плану; ААТ “Авангард-Ніва” — 44%; ААТ “Ясень-АГРА” — 43%. Усяго ж, па даных на ранак паня-дзелка, у раёне пасеяна 37% да запланаванага, што па пло-шчы складае 2 502 га.

Больш за 750 гектараў засеюць азімымі культурамі на зерне ў ААТ “Ясень-АГРА”. Як даведаліся ў гаспадарцы, 200 га зямлі ўжо займае трыцікале, а 50 га адведзена пад рапс. Сёлета, як распавядае галоўны аграном Анастасія Сямёнава, на 20 гектарах практыкавалі так званыя кулісныя пасевы сурэ-піцы і жыта. Апошняму дасталася ўся ўвага: засеяць жытам трэба 500 га.

Кіруе трактарам у полі механізатар Сяргей Мірановіч, які аддаў працы на зямлі больш за 40 гадоў. Ён заўсёды заняты на сяўбе, падчас уборкі ўраджаю і на касьбе. За дзень Сяргей Яўгенавіч засейвае больш за  30 гектараў. Сам наладжвае сеялку і даглядае “жалезнага памочніка”: вопыт дапамагае трымаць тэхніку ў добрым стане. А калі справа ў руках да-сведчаных і адданых працы людзей, то можна не хвалявацца: пасеў азімых скончыцца ў належны тэрмін.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость