Дарогі яго жыцця

Усё свядомае жыццё Мікалая Iванавіча
Гарадз
іскага звязана з
чыгункай, хоць на яго малой радзіме рэйкі не былі пракладзены. Нарадзіўся ён у
сяле Ленінскае Сумскай вобласці ў 1922 годзе. Маці займалася сельскай
гаспадаркай. Калі пачалі ўтварацца калгасы, то бацьку, як чалавека пісьменнага,
выбралі сакратаром калектыўнай гаспадаркі, затым ён стаў старшынёю, а з цягам
часу перайшоў у кааперацыю.

Пасля сямігодкі і строгага конкурснага
адбору — каля 15 чалавек на месца — Мікола па-ступіў у Канатопскі тэхнікум
чыгуначнага транспарту, у чэрвені сорак першага заканчваў трэці курс,
напрыканцы чарговага года вучобы праходзіў вытворчую практыку на Кобрынскім
будаўнічым участку № 2. Навучэнцы ўдзельнічалі ў правядзенні чыгуначнай веткі,
а расквартараваны былі па хатах мясцовых жыхароў. I вось ранкам у выхадны
гаспадар зайшоў у хату па-хмурны, прамовіў толькі адно слова:
“Вайна”. Пад вечар цішыню прасёлачнай вуліцы ўжо парушылі варожыя
танкі…

Будучы пуцеец застаўся ў вёсцы. Разам з
гаспадаром араў, сеяў, касіў. Жылі каля чыгуначнага палатна, і кожны дзень
абурана глядзеў на фашысцкія эшалоны, што ішлі ўглыб краіны. Неяк пазнаёміўся з
партызанскім сувязным і стаў перадаваць яму звесткі аб тым, колькі якіх
цягнікоў куды накіроўваецца. Гэта давала магчымасць лясным мсціўцам
“спыняць” карнікаў па шляху на фронт.

Калі прыйшло вызваленне, Мікола разам з
суседскімі хлопцамі падаўся ў Кобрынскі ваенкамат з просьбай накіраваць на
фронт, але яму прапанавалі іншы від дзейнасці. Юнак стаў брыгадзірам па
разбіўцы землянога палатна. Разам з чыгуначнымі войскамі ўзнаўлялі дзейнасць
станцыі Тэўлі, прыводзілі ў рабочы стан спачатку галоўныя, а затым пад’язныя
пуці, масты, паваротны круг. У час аднаўленчых работ невядома адкуль узяліся
фашысцкія самалёты, якія абкідалі станцыю бомбамі. На шчасце, ніхто не
пацярпеў.

Хутка даведаўся, што старэйшыя браты Юрый
і Васіль вярнуліся з фронту жывымі і здаровымі. Радасці не было межаў!

Потым Мікола працягнуў вучобу ў тэхнікуме
— толькі ўжо ў Брэсцкім. Не хапала мэблі, майстэрні былі цалкам разбураны. На
чацвёрты курс прыйшло толькі тры хлопцы, якім прапанавалі яшчэ год адвучыцца на
трэцім, куды назбіралася 25 навучэнцаў. У такім складзе і скончылі навучальную
ўстанову — першы пасляваенны выпуск. Атрымаўшы спецыяльнасць “пуць і
пуцявая гаспадарка”, быў накіраваны на станцыю Бронная Гара
Брэст-Літоўскай чыгункі, а затым працаваў дарожным майстрам станцыі
Косава-Палесскае. Тут чакалі дзве важныя падзеі ў жыцці: атрымаў нагрудны знак
“Выдатны пуцеец” і жаніўся. Жонка Ніна родам з Тэўлі, таксама
працавала на чыгунцы.

Неўзабаве маладую сям’ю чакаў пераезд у
Ліду, куды Мікалая Iванавіча накіравалі старшым дарожным майстрам. У яго
падпарадкаванні ўжо знаходзілася 3 акалодкі веткі Ліда-Вільнюс і 5 — веткі
Ліда-Маладзечна, дзе працавала каля паўтысячы чалавек. Неспакойна было ў тую
пару: у лясах туліліся рэшткі банд, з якімі вялася рашучая барацьба.

Паралельна з работай малады чыгуначнік
праходзіў вучобу ва Усесаюзным завочным інстытуце інжынераў транспарту ў
Маскве, і ў хуткім часе яго прызначаюць намеснікам начальніка станцыі па
тэхнічнай частцы. На Гродзеншчыне адпрацаваў амаль дзесяцігоддзе, а затым
прыняў дыстанцыю пуці ў нашым раёне.

Горад шасцідзясятых не вельмі ўразіў:
невялікая колькасць пабудоў сярод бездаражы. Як чалавек з актыўнай жыццёвай
пазіцыяй, з задавальненнем акунуўся ў грамадскую работу і, як дэпутат
гарадскога Савета, рабіў шмат чаго для добраўпарадкавання райцэнтра. Узначальваў
дэпутацкія камісіі, доўгі час з’яўляўся членам гарвыканкама. Успамінае тыя гады
з цяплом і задавальненнем: дэпутаты прыкладалі шмат намаганняў, каб зрабіць
жыццё і быт людзей больш камфортнымі і ўтульнымі, заўсёды знаходзілі
ўзаемаразуменне па ўсіх прынцыповых пытаннях з першым сакратаром райкама партыі
Аляксандрам Сіваковым. I вынікі былі відавочнымі: горад рос і прыгажэў, дарогі
асфальтаваліся, прадпрыемствы будаваліся, жылыя дамы ўзводзіліся.

Пасля выхаду на пенсію каля 8 гадоў
адпрацаваў дыспетчарам, а потым узначаліў ветэран-скую арганізацыю спачатку
дыстанцыі пуці, а потым і вузла — да цяперашняга часу ўсё на пуцях, праўда, ужо
запасных. З разуменнем ставіцца да праблем людзей і дапамагае іх рашаць,
клапоціцца і аб адпачынку — экскурсіях, канцэртах. Уваходзіць яшчэ і ў савет
ветэранаў Беларускай чыгункі, з’яўляецца членам прэзідыума савета ветэранаў
Магілёўскага аддзялення дарогі.

Мікалай Iванавіч узнагароджаны ордэнам
Працоўнага Чырвонага Сцяга, мноствам медалёў, памятных значкоў, грамат і
падзячных лістоў. I радуе, што шчаслівы бацька, дзядуля і прадзядуля ніколі не
застаецца без увагі родных людзей.

Iна ЗАСКЕВIЧ.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем